Гостеприимная кобринская земля пригласила к себе в гости участников VI областного фестиваля фольклорного искусства “Рaдaвод” +фото

Са святам “Радаводу”

IMG_5974_новый размер_новый размерГасцінная кобрынская зямля шчыра запрасіла да сябе ў госці ўдзельнікаў VI абласнога адкрытага фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”. А адбыўся святочны фэст 21 мая і аб’яднаў больш за паўтары тысячы дзяцей амаль з усіх устаноў адукацыі Брэсцкай вобласці.
Праграма фестывалю складалася са шматлікіх выступленняў фальклорных, танцавальных і інструментальных калектываў, выканаўцаў традыцыйных абрадавых песень, вядучых гульняў і забаў. Для гэтага ў горадзе былі размешчаны шэсць канцэртных пляцовак, галоўнай з якіх стала пляцоўка амфітэатра ў парку імя А. В. Суворава. Тут жа, на алеі парку, прайшла выстава работ дэкаратыўна-прыкладного мастацтва “Горад майстроў”, дзе можна было захапіцца не толькі прадстаўленымі кожным раёнам традыцыйнымі рамёствамі, але і выстаўкай народных страў “Бабуліна кухня”.

IMG_5956_новый размер_новый размер

IMG_5964_новый размер_новый размер

IMG_6104_новый размер_новый размерПачалося святочнае дзейства на плошчы Леніна з правядзення старажытнага абраду “Стрілка”. Традыцыйна кожны “Радавод” суправаджае нейкі адзін абрад, розны на кожным фестывалі. Арганізатары мерапрыемства паведамілі, што яшчэ ніколі “Стрілка” не праводзілася з такой вялікай колькасцю дзяўчат і жанчын, танцы-карагоды якіх, запоўнілі амаль усю пляцоўку каля райвыканкама. Далей адбылося вясёлае шэсце ўдзельнікаў фальклорных калектываў вобласці і гасцявых калектываў да летняга амфітэатра. Усю дарогу дзяўчат і юнакоў у нацыянальных касцюмах суправаджалі песні, танцы і карагоды. Затым на галоўнай пляцоўцы адбылося ўрачыстае адкрыццё VI абласнога адкрытага фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”, дзе былі прадстаўлены ганаровыя члены аргкамітэта. Імі сталі намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Валянцін Трубчык, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Ірына Чоўжык, начальнік аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Мікалай Тарасюк, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Кобрынскага райвыканкама Галіна Радковіч.

Экспертнае журы абласнога фестывалю ўзначаліла намеснік начальніка аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Людміла Цупрык.
Ад пераможцаў V фестывалю “Радавод” — фальклорных калектываў Іванаўскага раёна — Валянціну Трубчыку быў перададзены духмяны каравай як сімвал дабрабыту і шчасця, а Валянцін Васільевіч у сваю чаргу таксама вітаў усіх удзельнікаў свята, гасцей і жыхароў горада Кобрына, падкрэсліўшы значнасць мерапрыемства, мэтай якога з’яўляецца захаванне духоўнай культуры нашага народа, і выказаў задаволенасць, што сёлета фестываль адбываецца на Кобрыншчыне.
Не перадаць словамі, з якой шчырасцю і любоўю да радзімы ўдзельнікі фэсту, усе апантаныя людзі зберагаюць традыцыі і культуру, якая, складаючыся доўгі час, сёння здзіўляе ўвесь свет.

IMG_6139_новый размер_новый размер

IMG_6168_новый размер_новый размер

IMG_6183_новый размер_новый размер

Бліжэй пазнаёміцца з фальклорам Брэстчыны, а таксама паказаць сябе на “Радаводзе” прыехалі нават замежныя госці – калектывы з Украіны і Польшчы. Больш зацікаўленых аматараў рэгіянальнага фальклору можна было сустрэць у Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі імя А. В. Суворава, дзе на навукова-даследчай пляцоўцы “Фальклорная спадчына” ў рамках фестывалю адбылася дзіцячая навукова-практычная канферэнцыя “Папулярызацыя традыцыйнай народнай культуры, шляхі зберажэння мясцовых традыцый”. Там жа праходзіў конкурс відэакліпаў “Берасцейская талакуха”. Акрамя шматлікіх турыстаў і гасцей фестывалю, усе рэгіянальныя асаблівасці з годнасцю ацаніла і журы, якому, дарэчы, вельмі цяжка было некага вылучыць з усяго ліку таленавітых дзяцей. Як лагічнае завяршэнне мерапрыемства напрыканцы вечара адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў VI абласнога адкрытага фестывалю фальклорнага мастацтва “Радавод”.

IMG_6414_новый размер_новый размер

IMG_6519_новый размер_новый размер

IMG_6542_новый размер_новый размерСярод калектываў, атрымаўшых прызавыя месцы, дыпломамі розных ступеняў былі таксама ўзнагароджаны калектывы ўстаноў адукацыі Кобрынскага раёна, у прыватнасці Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці ў намінацыях «Відэакліп. Берасцейская талакуха”,“Выканаўцы танца ў стылі фольк-мадэрн” і інш. Аддзел адукацыі, спорту і турызму Кобрынскага райвыканкама стаў першым у намінацыі “Горад майстроў” і другім у намінацыі “Лепшая фальклорная праграма”. Прызавыя месцы ў іншых намінацыях атрымалі Лелікаўская сярэдняя школа імя Уладзіміра Шапецюка, Павіцьеўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа і Акцябрскі дзіцячы сад-сярэдняя школа (калектыў “Медуніца”). А найвялікшую ступень узнагароды – Гран-пры фестывалю – атрымалі ўзорны ансамбль народнага танца “Мацейка” і ансамбль “Вясёлыя музыкі” сярэдняй школы № 13 горада Баранавічы. Як адзначыла кіраўнік ансамбля “Мацейка” Таццяна Мацейка, “Радавод” у Кобрыне з’яўляецца для калектыву ўжо пятым. З кожнага фестывалю яны прывозілі ўзнагароды, якія з кожным крокам усё павышаліся, але цяперашняе мерапрыемства перасягнула ўсе чаканні і застанецца ў памяці дзяцей на ўсё жыццё.

IMG_6581_новый размер_новый размер

IMG_6695_новый размер_новый размер

IMG_6883_новый размер_новый размер

IMG_7950_новый размер_новый размерХочацца спадзявацца, што ўдзельнікі фестывалю і госці Кобрыншчыны змаглі не толькі дакрануцца да самага чыстага і цудоўнага — да нашай спадчыны, але і атрымалі толькі прыемныя ўражанні і шмат новых сяброў.
Ганна ЦІМАШУК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *