Увага: навагодні конкурс!

Напярэдадні навагодніх і калядных свят звяртаемся да ўсіх кабрынчан, кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, з просьбай прыняць актыўны ўдзел у раённым конкурсе па святочным афармленні тэрыторый устаноў сацыяльнай сферы, прадпрыемстваў, арганізацый, гаспадарак, асабістых домаўладанняў, палажэнне аб якім Кобрынскі раённы выканаўчы камітэт зацвердзіў 21 снежня 2009 года распараджэннем старшыні райвыканкама №453-р. Своечасовае прыцягненне ўвагі да эстэтычнага афармлення горада будзе садзейнічаць арганізаванаму правядзенню навагодніх масавых мерапрыемстваў, забяспечыць непаўторнасць уражанняў і добры настрой жыхароў і гасцей Кобрыншчыны. Просім з больш шырокім выкарыстаннем светлавой ілюмінацыі, чым у мінулыя гады, святочна аформіць адпаведныя аб’екты і навакольную тэрыторыю, правесці дзіцячыя навагоднія ранішнікі для дзяцей сваіх працаўнікоў, наведаць дома або іншым чынам павіншаваць ветэранаў вайны і працы.

Падвядзенне вынікаў конкурсу будзе ажыццяўляцца аргкамітэтам пасля агляду тэрыторый прадпрыемстваў, гаспадарак і арганізацый у перыяд з 15 па 20 снежня 2010 года.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца гаспадары індывідуальных падвор’яў, уладальнікі асобных кватэр, якія найлепш аформяць акно ці балкон. Зробім наш Кобрын прыгажэйшым і прывабным!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *