Кожнае пытанне – на кантролі


Нядаўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Зазуля ажыццяўляў выязны прыём грамадзян на тэрыторыі Осаўскага сельсавета. З набалелымі пытаннямі да народнага выбранніка прыйшлі мясцовыя жыхары. Характар зваротаў розны. Наведвальнікі паведамлялі аб праблемах з жыллём, працаўладкаваннем, а таксама сезонным падтапленнем прыватных сядзіб. Па гэтых фактах кіраўнік Осаўскага сельвыканкама Аляксандр Сергіевіч, старшыня СВК “Дружба народаў” Аляксандр Назарук паабяцалі прыняць меры. Таксама дэпутат азнаёміўся з сацыяльна-бытавой інфраструктурай в. Павіцце, вытворчымі аб’ектамі, абмеркаваў з выбаршчыкамі магчымасць газіфікацыі вёскі. Кожнае праблемнае пытанне, якое паступіла ў адрас дэпутата, узята на кантроль.

Ул. інф.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *