Один товар — две цены?!

Фотафакт
Адзін тавар – дзве цаны?!
Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь у сувязі з дэнамінацыяй дадзены тлумачэнні аб парадку афармлення цэннікаў у перыяд паралельнага звароту грашовых сродкаў старога і новага ўзору суб’ектам гаспадарання, якія ажыццяўляюць рэалізацыю тавараў, работ, паслуг.  Разам з тым рыхтаваць спажыўцоў да дэнамінацыі парэкамендавана ўжо з 1 красавіка.
Аднымі з першых у нашым горадзе дадзеныя рэкамендацыі выкарысталі ў ААТ “Універмаг Кобрын”. Так, на некаторых таварах у магазіне па продажу нехарчовых і харчовых тавараў “Дома гандлю” цэннікі змяшчаюць дзве цаны: да дэнамінацыі і пасля яе. Як адзначыла вядучы эканаміст прадпрыемства Святлана Быстрова, тавары з новымі цэннікамі выстаўляюцца па меры іх паступлення ў магазін, пачынаючы з 30 сакавіка, што дапаможа пакупнікам адаптавацца да новых цэн яшчэ да пачатку дэнамінацыі. Уся неабходная інфармацыя, якая тлумачыць такое новаўвядзенне, размешчана на стэндах.
Людміла ДУБІНА.
НА ЗДЫМКУ: пакупнікі знаёмяцца з новымі цэнамі.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *