“КВ” – у прыярытэце!

“КВ” – у прыярытэце!

16 сакавіка ў сценах ВУП “Брэсцкія традыцыі” прайшоў Дзень падпісчыка. Для супрацоўнікаў Кобрынскага РВПС і рэдакцыі раённай газеты “Кобрынскі веснік” на чале з галоўным рэдактарам Раманам Мельнікам паездка на мясакамбінат была не першай.
Прыветным і цёплым адзначыўся прыём і на гэты раз. Дэлегацыя, місіяй якой — актывізаваць падпісную кампанію на 2 квартал 2016 года на перыядычныя выданні, у тым ліку і на газету “Кобрынскі веснік”, знайшла падтрымку ў асобе дырэктара прадпрыемства Міхаіла Цодава.
Магчымасцю запрасіць любімыя газеты і часопісы ў свой дом, не адрываючыся ад рабочага месца, скарысталіся многія. У гэты дзень шэрагі сяброў “раёнкі” папоўніліся 22 новымі падпісчыкамі. Прыемна, што ў сценах аднаго з вядучых прадпрыемстваў раёна сустрэліся правераныя сябры нашай газеты. Доўгімі гадамі вымяраецца сяброўства з “раёнкай” у вядучага інжынера па ахове працы Пятра Палавінкі. У адрас “Кобрынскага весніка” ён выказаў словы падзякі і ў першую чаргу за праўдзівасць інфармацыі.
Цікава, што ў красавіку наша газета інфармацыйным праменьчыкам накіруецца ў абласны цэнтр, так як у ліку падпісчыкаў аказалася і жыхарка горада Брэста.
Дзякуй вам, нашы паважаныя чытачы, за давер і за тое, што застаяцеся з намі!
Людміла ДУБІНА.
НА ЗДЫМКУ:  пастаянныя сябры газеты начальнік аддзела ўпраўлення персаналам Ірына Ахраменя і Пётр Палавінка.
Фота аўтара .

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *