Акцыі «КВ» «Ранішняя прэса з водарам эспрэса!» Далучайцеся!

Акцыі
«Ранішняя прэса з водарам эспрэса!» Далучайцеся!

Згадзіцеся, якая ж асалода за кубачкам духмянай кавы пагартаць свежую прэсу, даведацца пра апошнія навіны і падзеі!
У наведвальнікаў кавярні і піцэрыі “Дыскаверы” такая магчымасць ужо ёсць даўно: рэдакцыя газеты “Кобрынскі веснік” працягвае акцыю «Ранішняя прэса з водарам эспрэса!» з групай кампаній “Нашы вытокі”. Кожную сераду і суботу наведвальнікі кавярні і піцэрыі маюць магчымасць за кубачкам эспрэса пагартаць “раёнку”, свежыя нумары якой сюды дастаўляюцца з самага ранку.
Мы пацікавіліся ў гасцей піцэрыі, ці прыйшлася ім даспадобы такая акцыя. 19-гадовы Кірыл Камінскі адзначыў, што гэта даволі незвычайная для Кобрына ідэя. Ён прывык набываць раённую газету ў розніцу, а цяпер «КВ» знаходзіцца, як кажуць, пад рукой і радуе сваіх пастаянных сяброў. Госці з Брэста Андрэй Іванец, Андрэй і Дзяніс Бурчакі, якія працуюць у нашым горадзе, сказалі, што дзякуючы такой акцыі можна аднымі з першых адсочваць навіны Кобрына і, канечне, сумяшчаць прыемнае з карысным. Друкаванае слова, як вядома, абагачае і розум, і душу, дорыць асалоду, у тым ліку і ад смаку роднай мовы.
Намеснік дырэктара піцэрыі па грамадскім харчаванні Ніна Юшчук і бармен Алег Куліковіч горача падтрымліваюць акцыю і адзначаюць, што некаторыя пастаянныя наведвальнікі заўсёды чакаюць свежую прэсу. Няхай жа такое плённае сяброўства працягваецца!
Дарэчы, свежая прэса зранку ў кавярнях шырока практыкуецца ў заходнееўрапейскіх краінах. Так што, шаноўныя нашы чытачы, спяшайцеся сустрэць ранак са смачнымі напоямі, любімай газетай і цудоўным настроем!
Людміла ПАШКОВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *