Татьяна Бойко уверена: если в жизни человека полная гармония, любые невзгоды ему под силу

Сонечная душа

Жанчына… Абаяльная, пяшчотная, вясёлая, гасцінная. Добрыя словы ў адрас прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва можна гаварыць бясконца. Якія б жыццёвыя выпрабаванні ні выпадалі на іх шляху, жанчыны спраўляюцца з імі на “выдатна”, не губляючы пры гэтым сваёй жаноцкасці. Самых добрых слоў захаплення і прызнання заслугоўвае кабрынчанка Таццяна Бойка — жанчына, якая ўмела спалучае ў сабе розныя сацыяльныя ролі. Аб ёй – наша размова напярэдадні жаночага свята — 8 Сакавіка.
Таццяна Бойка ў нашым горадзе чалавек вядомы. Другі год яна ўзначальвае ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Кобрынскага райвыканкама. Падначаленыя ведаюць яе як прынцыповага, адказнага і справядлівага кіраўніка, іншыя — як чулага чалавека і кампетэнтнага спецыяліста.
Нарадзілася яна ў Кобрыне, скончыла сярэднюю школу № 5, затым —  дашкольны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя А.С. Пушкіна. Кожны жыццёвы этап праходзіла з годнасцю, пакідаючы след добразычлівасці, шчырасці і сапраўднасці.
Любві да людзей Таццяна навучылася ў бацькоўскай сям’і, дзе выхоўвалася адзіным дзіцём. Да таго ж жыццесцвярджальнае пачуццё наканавала ёй і сама прырода, прызначыўшы яе нараджэнне на 1 чэрвеня, у День абароны дзяцей.
Чалавекалюбства вельмі дапамагло ёй у прафесіянальнай дзейнасці, якая звязана з людзьмі розных узроставых катэгорый. Пачынала Таццяна Мікалаеўна  з выхавацеля дзіцячага садка ў горадзе Брэсце, затым працавала з маладзёжнай аўдыторыяй у Кобрынскім эксперыментальным маладзёжным цэнтры «Гармонія».
Як асаблівы перыяд у жыцці, наша гераіня ўзгадвае работу на пасадзе дырэктара Кобрынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Тут яна адкрыла для сябе “залаты ўзрост”, усім сэрцам палюбіла “падапечных” бабуль і дзядуль. Яна і цяпер жыве іх праблемамі, уважліва выслухоўвае, вучыцца ў іх мудрасці.
Таццяна Бойка вядомая і як актыўны грамадскі дзеяч. Шмат гадоў з’яўляецца членам прэзідыума Брэсцкай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”.
Сям’я для Таццяны Мікалаеўны займае сваё  асаблівае пачэснае  месца. Паспяхова рэалізуеццаяна  як жонка і маці. Тут гераіню зноў выручае яе чалавекалюбства. Да мужа Генадзія, сына Уладзіміра і дачкі Марыны Таццяна ставіцца з разуменнем і павагай, яны ж, у сваю чаргу, акружаюць яе клопатам і любоўю.
Таццяна Мікалаеўна ўпэўнена: калі ў жыцці чалавека поўная гармонія, любыя нягоды яму пад сілу. Дасягнуць сонца ў душы, паводле яе слоў, проста — дастаткова паглядзець на свет праз прызму любві.
Людміла ДУБІНА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *