Палац – цэнтр культурнага жыцця

Летась жыхары Кобрыншчыны атрымалі ў падарунак ад дзяржавы новы, ультрасучасны
Палац культуры. Калектыў установы ўзначальвае Валянціна Пакалюк — таленавіты і
творчы спецыяліст. Сёлета ўпершыню ў жыцці ёй выпаў гонар прымаць удзел у IV
Усебеларускім народным сходзе ад Кобрыншчыны.

— Камфартабельнасць і прыгажосць установы, а таксама высокі прафесіяналізм
кожнага яе супрацоўніка сёлета прыцягнулі ўдвая больш выхаванцаў у 26
разнастайных гурткоў. Цяпер ужо наўрад ці хто скажа, што нашым дзецям няма дзе
адпачыць, праявіць свае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці. Час паказаў, што
такая работа з моладдзю прыносіць свой плён. Аўдыторыя дарослых таксама шырыцца
з кожным днём. Яны з задавальненнем наведваюць выступленні народнага ансамбля
“Бурштын”, тэатра песні і музыкі “Крынічка”, народнага хору “Палескія
перазвоны”. Гледачы на канцэртах як беларускіх, так і замежных артыстаў
ахвотна наведваюць Палац.
Раман МЕЛЬНІК.
Фота аўтара.
НА ЗДЫМКУ: Валянціна Пакалюк (у цэнтры) разам са сваімі калегамі — інжынерам
Мікалаем Андрэенкам, кіраўнікамі гурткоў мастацкай самадзейнасці і харэаграфіі
Наталляй Боцінай і Ірынай Зейдлец.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Срочная печать фотографий Люберцы.