Воспитанники Кобринского РЦДТ отметились многочисленными наградами

Незабыўныя два дні правялі выхаванцы Кобрынскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці ў горадзе Брэсце. 10 і 11 студзеня на базе абласнога цэнтра творчасці моладзі праходзіў Х міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Мы разам”.
Каб у нашых чытачоў склалася ўражанне, якога ўзроўню было творчае выпрабаванне, варта заўважыць, што дадзены фестываль занесены ў рэестр афіцыйных, а колькасць яго ўдзельнікаў перасягнула адзнаку 400. На конкурс прыехалі дзеці з розных куткоў Беларусі, Расіі, Грузіі, Польшчы. Высокая планка фестывалю кабрынчан не спалохала: ім было што паказаць, і яны ўдзельнічалі амаль ва ўсіх намінацыях. Як вынік, пераможцаў было нямала.

У намінацыі “Інструментальная творчасць” – інструментальная група “Добры дзень” (кіраўнік Аляксандр Возняк), якая выканала на электрагітарах рознахарактарныя музычныя творы ў стылі рок, атрымала дыплом другой ступені. У намінацыі “Вакальная творчасць (эстрадныя, акадэмічныя, народныя спевы)” таленты дэманстравалі прадстаўнікі трох творчых калектываў. Кобрынскія вакалісты кожны ў сваёй узроставай катэгорыі адзначыліся ўзнагародамі рознай ступені. Для ўдзельнікаў узорнай студыі “Крыніца”, якім кіруе Аксана Амельянюк, яны наступныя: самыя маленькія салісты — Анастасія Верамейчык і Анастасія Давідзюк — атрымалі дыпломы другой і трэцяй ступені адпаведна, Анжаліка Сухарэвіч — дыплом другой ступені, у Дыяны Рынчук, Ксеніі Панасюк, Ганны Грыгорык – трэція месцы, на другой пазіцыі размясцілася вакальная група. Добрых  вынікаў дасягнулі і ўдзельнікі вакальнай студыі “Бліскавічкі” (кіраўнік Ларыса Ерамеева). Дыпломамі першай ступені ўзнагароджаны Анастасія Крупко і Уладзіслаў Якубовіч. На другой пазіцыі размясціліся Анастасія Бандарук, Кацярына Леановіч і Валерыя Пракопчык, на трэцяй — Дар’я Шыш. Вакальную студыю “Алегра” (кіраўнік Наталля Яромская) прадстаўлялі Яна Вышынская і Крысціна Цумік, якія атрымалі дыпломы за трэцяе месца. Чарговай узнагародай – дыпломам другой ступені — папоўнілі скарбонку дасягненняў удзельнікі ўзорнага ансамбля танца “Пралесачкі” (кіраўнік Святлана Чырун), якія прадстаўлялі харэаграфічную творчасць.
У РЦДТ вялікай колькасці пераможцаў не здзівіліся. Кожны з яго супрацоўнікаў ведае, якая напружаная праца стаіць за гэтымі дыпломамі, а трыумфальная перамога ў чарговы раз даказала, што па працы і ўзнагарода.
Людміла ДУБІНА.
Фота з архіва Кобрынскага РЦДТ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *