Сябраваць з “КВ” варта!

Сёлетняя лістападаўская падпісная кампанія для рэдакцыі “Кобрынскага весніка” адзначылася адразу некалькімі мерапрыемствамі. У мінулы аўторак на базе шостага аддзялення паштовай сувязі па вул. Інтэрнацыянальнай праводзіўся Дзень падпісчыка. Кожны мог падпісацца на газету на снежань ці ўжо на першае паўгоддзе наступнага года.

Па добрай традыцыі мы сфатаграфавалі нашага першага падпісчыка – ветэрана працы кабрынчанку Ніну Іванекіну, якая 35 гадоў працавала швачкай на швейнай фірме “Лона”. Жанчына адзначыла, што выпісвае “раёнку” ўжо некалькі дзесяцігоддзяў запар і ўважліва сочыць за кожным выпускам. На пенсіі час ідзе не так хутка, і таму Ніна Іванаўна паспявае ад вокладкі да вокладкі прачытаць нашу газету. Асабліва ёй падабаюцца свежыя мясцовыя навіны, інфармацыя аб сацыяльнай падтрымцы жыхароў Кобрыншчыны, замалёўкі, прысвечаныя заслужаным людзям, працаўнікам сельскай гаспадаркі і прамысловасці.

— “Раёнка” на сучасным этапе стала больш цікавай, прывабнай,  больш глыбока ўнікае ў сутнасць сацыяльна-палітычнага жыцця грамадства, — адзначае ветэран працы.

Аналагічную падпісную акцыю рэдакцыя разам з супрацоўнікамі Кобрынскага РВПС праводзіла на прадпрыемстве, якое ўпэўнена заваявала аўтарытэт не толькі ў Беларусі, але і на сусветных рынках, – СТАА “ВП Палессе”. Творчы дзелавы кантакт з калектывам прадпрыемства рэдакцыя падтрымлівае шмат гадоў. Варта адзначыць, што менавіта “Кобрынскаму весніку” было прадастаўлена эксклюзіўнае права ўпершыню ў краіне надрукаваць фотарэпартаж з “Палесся”.

Дзякуючы намаганням дырэктара прадпрыемства Андрэя Гольцмана, яго намесніка па ідэалагічнай рабоце Валерыя Кузьміча і інжынера па ахове працы Алега Сцепанішчава падпісная кампанія тут прайшла на высокім узроўні. Начальнік вытворчага цэха Ігар Давідзюк першым аформіў падпіску на “КВ”. Ён  — рэгулярны чытач нашай газеты і з задавальненнем адзначае, што рэгіянальныя матэрыялы друкуюцца на высокім узроўні. Нярэдка “раёнка” піша і аб стане спраў на “Палессі”, што таксама падабаецца Ігару Давідзюку і яго калегам.

Кожнаму, хто падпісаўся на “Кобрынскі веснік”, уручаліся спецыяльныя прызы. За два дні падпіску аформілі сорак пяць чалавек. Мы ўдзячны за тое, што вы, нашы паважаныя сябры, у чарговы раз праявілі актыўнасць і маеце высокі давер да інфармацыі “КВ”. Мы вітаем такі выбар і імкнемся зрабіць вам шмат прыемных сюрпрызаў. Чытайце “Кобрынскі веснік”!

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ: першыя падпісчыкі Ніна Іванекіна і Ігар Давідзюк.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Звоните прямо сейчас: Упражнение для осанки. Всегда готовы помочь!