Новогоднее «Дискавери» открыто для всех кобринчан

«Мы адкрытыя для ўсіх»

Кабрынчане і жыхары раёна не маглі не заўважыць змен, якія адбываюцца ў піцэрыі “Дыскаверы”, што на плошчы Матросава. Тут паступова ідзе пашырэнне тэрыторыі, а ў самой установе ўводзяцца новыя паслугі.
Пра гэта і пра тое, што цікавае чакае наведвальнікаў, мы падрабязна пагутарылі з дырэктарам Сяргеем Амельянчуком.
— Прыбудову да другога паверха мы робім для таго, каб мець магчымасць раздзяліць залы і тым самым улічыць інтарэсы нашых гасцей. Некаторыя жадаюць проста смачна харчавацца, іншыя хочуць адпачыць з культурнай праграмай і танцамі. Крокі да перамен пачаліся яшчэ ў мінулым годзе, калі на другім паверсе загучала “жывая” музыка — электрагітара, саксафон, віяланчэль.
— А як жа быць з коштам?
— Нягледзячы на такія змены мы імкнемся працаваць як кафэ для ўсіх, а абслугоўванне ўраўноўваем да ўзроўню лепшых рэстаранаў.
Дарэчы, паводле слоў Сяргея Іванавіча, калі работы будуць закончаны, у зале на другім паверсе зможа размясціцца да 120 чалавек.
Што датычыцца меню кафэ, то яго пастаянна аптымізуюць, а ў хуткім часе наведвальнікам “Дыскаверы” будзе дадзена магчымасць сачыць за працэсам прыгатавання той ці іншай стравы. Справа ў тым, што паралельна вядзецца будаўніцтва так званай адкрытай кухні.
— Таксама мы плануем дабудаваць летнюю тэрасу, падобную да той, што ў кавярні на вуліцы Суворава, – дадае Сяргей Іванавіч.
Тут заўсёды прыемна бываць. Любы госць можа добра падсілкавацца разнастайнымі стравамі, узяць на вынас каву ці чай за паўкошту. Дарэчы, гэта не адна цікавая акцыя, якая чакае наведвальнікаў “Дыскаверы”.
— Чаго б вы пажадалі кабрынчанам і жыхарам раёна ў новым годзе?
— Нягледзячы на ўсе цяжкасці, якія зараз існуюць, трэба старацца знаходзіць пазітыў ў штодзённым жыцці — самім ствараць сабе настрой: упрыгожваць ёлку, дом, дарыць падарункі і думаць пра лепшае!
Людміла ПАШКОВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

статьи о любви http://ladycaramelka.ru/