Кобринчанка Ирина Остапук соломоплетением увлеклась совершенно случайно

Саломапляценнем кабрынчанка Ірына Астапук захапілася пяць гадоў назад. “Зусім выпадкова”, — усміхнулася дзяўчынка і расказала, якім чынам асвоіла гэтае мастацтва.

Вучылася яна ў Юліі Піваваравай, дзівінскай майстрыхі па саломапляценні, імя якой вядома не толькі ў нашым рэгіёне, але і ў рэспубліцы.  Шукала сябе ў многіх гуртках, і вось, нарэшце, знайшла занятак па душы.
Ірына адзначыла, што заўсёды з нецярпеннем чакае канікул, каб паехаць да бабулі ў Дзівін і атрымаць чарговы майстар-клас ад Юліі Віктараўны.
— Пляценне саломкай мяне расслабляе, супакойвае, — падзялілася яна сваімі адчуваннямі ад працэсу.
За пяць гадоў юная майстрыха вырабіла больш за 100 работ: маленькія і буйныя, па эскізах і ўласнай фантазіі.
— Больш за ўсё мне падабаецца вырабляць кветкі. Яны атрымліваюцца прыгожымі, падобнымі да сапраўдных, — заўважыла дзяўчынка і прадэманстравала адну са сваіх апошніх работ – лілею.
Вырабы юнай творцы маглі б упрыгожыць любую выставу па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве на розных узроўнях, аднак у сілу спакойна-сарамлівага складу характару дзяўчынка абмяжоўваецца толькі школьнымі экспазіцыямі.
Ірыніна захапленне саломапляценнем бацькі падтрымліваюць. “Дачка ўсе канікулы занятая, знаходзіцца пад наглядам, шчаслівая і задаволеная”, — адзначыў бацька субяседніцы, Павел Астапук, які прысутнічаў пры нашай размове.
Да таго ж, саломапляценне аніяк не перашкаджае яе навучанню, якое ажыццяўляецца ў СШ №9: Ірына – круглая выдатніца.
Да зімовых канікул засталося не так шмат часу. У планах дзевяцікласніцы – ізноў паездка ў Дзівін, а значыць сустрэча з сябрамі, новыя ўражанні, і, канечне ж, цікавыя майстар-класы ад любімага педагога.
Людміла Дубіна
Фота Дзмітрыя Бялова

Кобринчанка Ирина Остапук соломоплетением увлеклась совершенно случайно: 1 комментарий

  • 2015/12/21 в 17:34
    Permalink

    Ну ты молодец)) приезжай в дивин быстрее, все скучают ^^ круглая выдатніца ты наша

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Поздравления с днем рождения любимого солдата.