Жительницу деревни Грушево Лидию Войтович коллеги запомнили как выдающегося оратора

27 лістапада сваё 80-годдзе адзначыла жыхарка вёскі Грушава Лідзія Вайтовіч. За доўгае жыццё жанчына зведала ўсяго, але на лёс ніколі не скардзілася. Наадварот, штодзень дзякавала Богу за яго міласць.

Нарадзілася Лідзія Ануфрыеўна ў сялянскай сям’і ў 1935 годзе. На яе дзяцінства прыпала вайна, якая, па словах субяседніцы, запомнілася ёй у сваёй агоніі: у 1945-м годзе  загінуў бацька, які ваяваў у партызанах.
Пасляваеннае жыццё сям’і было складанае. Холад, голад і цяжкая праца – вось і ўсё, што памятае наша гераіня з таго часу.
— На руках мамы, акрамя мяне, засталося яшчэ трое дзяцей. Каб дапамагчы ёй, мы з братам пакінулі школу і пайшлі працаваць у мясцовую гаспадарку, — расказвае Лідзія Ануфрыеўна.
Амаль дзяўчынкай заступіла яна на пасаду звеннявой па вырошчванні льну, на якой прапрацавала 10 гадоў.
На Грушаўскі рамонтна-механічны завод Лідзія Вайтовіч прыйшла ў 1965 годзе. На яе вачах на прадпрыемстве змяніўся не адзін кіраўнік. Дарэчы, цяперашні дырэктар завода, Пётр Папроцкі, і пасадзейнічаў нашаму знаёмству з жанчынай.
На заводзе працавала на розных пасадах, але аднолькава шчыра і заўзята. Актыўную работніцу адразу заўважыла кіраўніцтва. З часам Лідзія Ануфрыеўна стала членам партыі, народным засядацелем таварыскага суда, членам рабочага камітэта.
Запалу жанчыны хапала на ўсё, у тым ліку і на ўласную сям’ю, у якой гадаваліся дзве дачкі, Алена і Людміла.
Аднавяскоўцы і калегі па рабоце запомнілі Лідзію Вайтовіч як выдатнага аратара. Яна магла без усякай падрыхтоўкі сказаць прамову на любую тэму і была частым госцем разнастайных мерапрыемстваў. Да таго ж, Лідзія Ануфрыеўна мела добрыя здольнасці да спеваў і ўдзельнічала ў самадзейнасці.
Грушаўскаму рамонтна-механічнаму заводу жанчына аддала больш за 30 гадоў. Прызналася, што ганарыцца званнем ветэрана працы.
Жывая, вясёлая, з добрым пачуццём гумару, — цяжка паверыць, што субяседніцы 80. Свае гады Лідзія Вайтовіч не лічыць, бадзёра заўважае, што мае шмат планаў на будучыню.
Людміла Дубіна
Фота аўтара

Жительницу деревни Грушево Лидию Войтович коллеги запомнили как выдающегося оратора: 1 комментарий

  • 2015/12/22 в 22:12
    Permalink

    Лидия Ануфриевна! С днем Рождения!!! Будьте здоповы и живите долго.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *