В Новый год — с «Кобрынскім веснікам»

“Кобрынскі веснік” прадаўжае добрую традыцыю правядзення дзён падпісчыка. У гэты раз мы наведалі Кобрынскі райвыканкам і Кобрынскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Як і заўжды, на сустрэчу з чытачамі адправіўся галоўны рэдактар “раёнкі” Раман Мельнік. Такім чынам Раман Васільевіч мае магчымасць выслухаць каштоўныя парады альбо заўвагі, якія пасля прымае да ведама ўвесь калектыў. Дарэчы, многім нашым чытачам прыйшліся даспадобы аўтарскія праекты, карысная інфармацыя і аб’ектыўнасць падачы фактаў, а першым падпісчыкам у той дзень стаў начальнік Кобрынскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Ігар Нічыпарук.
Пакінуўшы аднаго з паштальёнаў і супрацоўніка рэдакцыі ў фае, Раман Мельнік разам з начальнікам шостага паштовага аддзялення Ліліяй Шугай і карэспандэнтам адправіліся па кабінетах. Прыемна, што ў райвыканкаме нас заўсёды актыўна падтрымлівалі, і ў гэты раз мы не засталіся ў баку.
Аднавілі падпіску нашы пастаянныя падпісчыкі: старшыня Кобрынскага райвыканкама Аляксандр Зазуля, яго намеснікі Валянцін Трубчык і Аляксандр Майсяюк, кіраўнік спраў райвыканкама Валянціна Парфянюк, старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук. Заўсёды нас актыўна падтрымліваюць прафсаюзы. Так, асабістае сяброўства з газетай прадоўжылі старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Сцяпан Ніканчук, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіль Лазарчук, старшыня гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Трубчык. Найбольш актыўна адгукнуліся на прапанову падпіскі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Кобрынскага райвыканкама.
Многія з супрацоўнікаў аддзелаў ужо аформілі падпіску на наступны год. А вось работнікі занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, якія не паспелі дайсці да пошты, змаглі падпісацца, не пакідаючы рабочых кабінетаў.
Можна сказаць, што чарговы дзень падпісчыка аказаўся даволі “ўраджайным”: падпіску аформілі дзевяноста чалавек, з якіх многія ўпершыню пазнаёмяцца з нашым выданнем. Спадзяемся, што сяброўства будзе доўгім!
Людміла ПАШКОВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: галоўны спецыяліст землеўпарадкавальнай службы Кобрынскага райвыканкама Валянціна Анісімава.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *