Кандыдаты зарэгістраваныя


Цэнтрвыбаркам Беларусі 18 лістапада зарэгістраваў 10 кандыдатаў у прэзідэнты.

Кандыдатамі сталі дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, а таксама Рыгор Кастусёў, Аляксей Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Яраслаў Раманчук, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч, Віктар Цярэшчанка, Дзмітрый Ус.

Цэнтрвыбаркам адмовіў у рэгістрацыі Уладзіміру Правальскаму, паколькі з усіх прадстаўленых ім подпісаў сапраўднымі аказаліся толькі 118, чаго недастаткова для вылучэння кандыдатам.

На пасяджэнні ўсе зарэгістраваныя кандыдаты маглі перадаць у ЦВК заявы аб рэгістрацыі давераных асоб і фінансавых прадстаўнікоў. Згодна з выбарчым заканадаўствам кожны кандыдат мае права зарэгістраваць да 30 давераных асоб.

Лідзія Ярмошына таксама нагадала кандыдатам аб іх праве, якое з’явілася пасля ўнясення паправак у Выбарчы кодэкс, назначаць членаў Цэнтрвыбаркама з правам дарадчага голаса.

Дэбаты і выступленні кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі будуць трансліравацца па радыё і тэлебачанню ў прамым эфіры. Такое рашэнне прынята 18 лістапада на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Па рашэнню ЦВК тэледэбаты адбудуцца 4 снежня з 17.00 да 18.00 і ў такі ж час па радыё 5 снежня.

Выступленні кандыдатаў будуць трансліравацца па рабочых днях з 22 лістапада па 3 снежня. Кандыдатам прадастаўлена магчымасць выступіць не ў запісе, а ў прамым эфіры. У любы з гэтых дзён па тэлебачанню з 19.00 да 20.00 і па радыё з 6 гадзін 10 хвілін да 7 гадзін 10 хвілін.

Лідзія Ярмошына ўдакладніла, што кожны з кандыдатаў мае права адмовіцца ад выступлення ў прамым эфіры, але пры гэтым павінен пісьмова праінфармаваць Цэнтрвыбаркам аб сваім рашэнні да 14.00 19 лістапада.

На пасяджэнні таксама адбылася жараб’ёўка, па выніках якой вызначана чарговасць выступленняў кандыдатаў у прэзідэнты на радыё і тэлебачанні.

БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *