На этот осений призыв было отобрано 175 молодых людей города Кобрина

Дзень прызыўніка – падзея сумная і ўрачыстая адначасова. Сумная для матуль, якія хвалюцца перад доўгім расставаннем са сваімі сынамі, і ўрачыстая для саміх юнакоў – перад імі адкрываецца новы, незнаёмы этап жыцця, які патрэбна прайсці годна, каб стаць сапраўднымі мужчынамі.
Як заўжды, святкаванне і ўручэнне павестак праходзіла ў Палацы культуры.
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прызыве на ваенную службу зачытаў ваенны камісар Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў Ігар Круглоў. Прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь, і свята пачалося.
На годную ваенную службу заўсёды натхняюць словы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – у гэты раз да моладзі звярнуўся Сцяпан Цімашук, які адзначыў, што нашы хлопцы служаць у межах краіны, а значыць, амаль дома. Сцяпан Мікалаевіч пажадаў юнакам дасягнуць добрых вышынь у ваеннай кар’еры.
Маці прызыўніка Святлана Юр’ева пажадала хлопцам спраўляцца з усімі фізічнымі і псіхалагічнымі нагрузкамі, а галоўнае выкарыстоўваць баявую зброю толькі ў вучэбных мэтах.
Да юнакоў звярнуўся і настаяцель Свята-Петрапаўлаўскай царквы айцец Аляксандр Канцэвіч. Ён адзначыў, што служба ў арміі – гэта богаўгодная справа.
Прамовы і пажаданні гасцей перамяжоўваліся выступленнем выхаванцаў творчых калектываў Палаца культуры. Пасля ў фае ўстановы былі ўручаны павесткі, дзе начальнік аддзела прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў Аляксей Пятроў расказаў, як праходзіў асенні прызыў.
— Варта адзначыць, што маладыя людзі маюць больш высокую ступень здароў’я і 60% з іх прыгодныя для службы ў спецназе. Усяго на гэты прызыў былі адабраны 175 маладых людзей, невялікая частка з якіх будзе служыць у рэзерве. Групы камплектаваліся для адпраўкі ў пагранічныя, паветрана-дэсантныя войскі, сілы спецыяльнага прызначэння і іншыя роды войск. Што тычыцца выпадкаў ухілення ад ваеннай службы, то ёсць два такія хлопцы, па якіх рыхтуюцца дакументы ў Кобрынскі суд, па рашэнні якога можа быць ўзбуджана крымінальная справа.
Адпраўка прызыўнікоў адбудзецца з 16 па 27 лістапада.
Людміла ПАШКОВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *