Служба новостей «КВ»

“Восеньскія вычварашкі”
У раённым цэнтры дзіцячай творчасці сумна не бывае. І не толькі таму, што дзеці сюды прыходзяць навучыцца спяваць, танцаваць, маляваць, шыць, гатаваць і яшчэ шмат чаго рабіць, але і таму, што час ад часу для навучэнцаў цэнтра ладзяцца святочныя мерапрыемствы з пазнавальным ухілам. Нядаўна культарганізатарам Алёнай Жук былі падрыхтаваны “Восеньскія вычварашкі”, у якіх дзеці былі і гледачамі, і ўдзельнікамі. Добры настрой, шчырыя ўсмешкі, шчаслівыя дзіцячыя вочы — такі вынік задаволіў і педагогаў, і навучэнцаў.
Новыя перамогі кабрынчан
У Оршы адбыліся рэспубліканскія Алімпійскія дні моладзі па шахматах. Лаўры першынства былі аддадзены зборнай Брэсцкай вобласці, у склад якой, вядома ж, уваходзілі кабрынчане. Яна Ільючык зрабіла значны ўклад у агульную перамогу, набраўшы 5 ачкоў з 6 магчымых.
Іванава прымала першынство Брэсцкай вобласці па кросе. Юныя лёгкаатлеты, як заўсёды, выступілі годна. Самымі хуткімі сталі Святлана Равацюк на дыстанцыі 2 кіламетры і Кацярына Кавалюк на дыстанцыі 500 метраў. Другімі да фінішу прыйшлі Кірыл Сергіевіч (2 км) і Варвара Дузінчук (500 м).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *