Галина Якимашко этим летом стала мамой в четырнадцатый раз

Мама… Якое гэта прыемнае і пяшчотнае слова! Кожная жанчына марыць пачуць яго хаця б ад аднаго чалавечка ў сваім жыцці. А калі цябе так клічуць наперабой 14 галасоў? І няхай самы маленькі яшчэ не вымаўляе гэтых цудоўных гукаў, ён выстуквае іх сваім сэрцайкам — і матуля чуе. Такой шчаслівай жанчынай з’яўляецца Галіна Якімашка, якая гэтым летам стала мамай у чатырнаццаты раз.
— З’яўлення на свет Камеліі мы чакалі, як упершыню. Такім жа трапятаннем суправаджалася нараджэнне кожнага дзіцяці, — прызналася Галіна. — Дзеці — гэта шчасце і благаславенне.
Мець вялікую сям’ю жанчына марыла заўсёды. Калі яны з Генадзем пажаніліся, адразу вырашылі, што дзяцей будзе многа. Вядома, на такую колькасць у той час не разлічвалі, але потым нават думкі не было, каб адмовіцца хаця ад аднаго. Усе жаданыя, усе любімыя. Цяпер Галіна Якімашка не толькі самая шматдзетная маці Кобрыншчыны, але і двойчы бабуля, прычым малодшая дачка меншая за старэйшую ўнучку.
Калі ў сям’і Якімашка было 10 дзяцей, дзяржава адзначыла Галіну ордэнам Маці. Гэта было ў 2008 годзе. А яшчэ праз два гады адбылося наваселле: сям’я пераехала з невялічкай драўлянай хаты ў вялікі двухпавярховы дом, у будаўніцтве якога дапамагалі старэйшыя сыны. Банкаўскі крэдыт на будаўніцтва дома Генадзю і Галіне выплачваць не прыходзіцца, гэта робіць за іх дзяржава. Такім чынам, дзякуючы беларускаму заканадаўству жыллё дасталася бясплатна.
Пра работу як заробак Галіне прыйшлося забыць яшчэ 23 гады таму, калі пайшла ў дэкрэтны водпуск з першым дзіцём. Так і не выходзіла з яго. Працавала яна на швейнай фірме “Лона”. “Але дома ў мяне многа прафесій. Я і кухарка, і медсястра, і швачка, і цырульнік. А яшчэ вельмі люблю разводзіць кветкі”, — адзначае шматдзетная маці.
Здавалася б, чым больш дзяцей, тым больш і работы па доме. Але чым больш дзяцей, тым больш і памочнікаў: у кожнага ёсць свая сфера адказнасці і свае абавязкі. Гультайства ў сям’і Якімашка не назіралася ніколі. Дзеці, як і бацькі, не баяцца працы, але і пра вучобу не забываюць. Настаўнікі пачатковых класаў Астроміцкай сярэдняй школы даўно заўважылі, што першакласнікі з гэтым прозвішчам больш падрыхтаваныя да школы, чым іншыя, хаця ў дзіцячы сад не ходзяць. “Выхоўваць дзяцей — гэта мой святы абавязак”, — лічыць Галіна і з гонарам з ім спраўляецца.
Жыццё ёсць жыццё, і некаторых цяжкасцяў пазбегнуць немагчыма. Але ўсё можна пераадолець, калі побач самыя блізкія людзі. “Галоўнае, ва ўсім спадзявацца на Бога, наладжваць правільныя, добразычлівыя адносіны, падтрымліваць і любіць адзін аднаго і працаваць”, — сказаў Генадзь Якімашка. І яго шчырыя вочы пацвердзілі гэтае слова. З такім мужам можна быць шчаслівай жонкай і маці.
Наталля КАНДРАШУК.
Фота аўтара.

Галина Якимашко этим летом стала мамой в четырнадцатый раз: 1 комментарий

  • 2015/10/16 в 7:52
    Permalink

    Слава Господу за такие прекрасные семьи!!! Не каждая женщина пойдет на такой подвиг, это говорит о том, что у семьи очень хорошие отношения с Богом. Они во всем уповают на Него.
    Это очень хороший пример для многих семейный пар!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *