Работники Кобринского лесхоза отпраздновали свой профессиональный праздник

Нядаўна працаўнікі лесу адзначылі сваё прафесіянальнае свята, напярэдадні якога ў малой зале Палаца культуры для віншаванняў сабраліся работнікі Кобрынскага доследнага лясгаса.
Шмат цёплых слоў і віншаванняў прагучала ў адрас сабраўшыхся ад старшыні Кобрынскага райвыканкама Аляксандра Зазулі.
На ўрачыстасцях прысутнічаў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кулік, які дваццаць пяць гадоў адпрацаваў у Кобрынскім лясгасе. Аляксандр Антонавіч падкрэсліў, што лясная гаспадарка – адзіная галіна, у якой былі выкананы ўсе паказчыкі за першае паўгоддзе бягучага года, адзначыў, што работнікі лясгаса сёлета годна справіліся з пажаранебяспечнай абстаноўкай, падзякаваў за дапамогу суседнім раёнам у барацьбе з ляснымі пажарамі.
Сваіх работнікаў павіншаваў і дырэктар Кобрынскага доследнага лясгаса Анатоль Леванюк.
Быў дадзены святочны канцэрт.
Людміла ПАШКОВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *