Слова дэлегату «На дзяржаву разлічвай — але і сам не лянуйся»

Менавіта такім прынцыпам кіруецца ў жыцці дырэктар ААТ «Кобрынскі завод

аграпрамысловага машынабудавання” Іван Мароз, дэпутат Брэсцкага абласнога і

Кобрынскага раённага Саветаў дэпутатаў, які ўжо ў чацвёрты раз становіцца

ўдзельнікам Усебеларускага народнага сходу ад Кобрынскага раёна.
— Удзел ва Усебеларускім народным сходзе — гэта вельмі ганаровая, але і вельмі

адказная місія, — расказвае Іван Мароз. — Справа ў тым, што менавіта мы будзем

выконваць і адказваць за ўсё тое, за што будзем галасаваць. Нельга не адзначыць

і той факт, што Усебеларускі сход — гэта сапраўднае праяўленне дэмакратыі, якое

ясна дэманструе непарыўную сувязь улады з народам.
— Іван Паўлавіч, як можна ацаніць падтрымку, якую дзяржава сёння аказваесельскагаспадарчай галіне?
— Сказаць, што наша дзяржава проста падтрымлівае сельскагаспадарчую галіну,

значыць не сказаць нічога. Ільготнае крэдытаванне, пастаяннае тэхнічнае

пераўзбраенне, у тым ліку аснашчэнне гаспадарак энерганасычанымі трактарамі —

такімі, як, напрыклад, “МТЗ-3022”, новым абсталяваннем ферм, сушыльных

гаспадарак — усяго не пералічыць. Зразумела, што з такой маштабнай падтрымкай

павінны быць і вынікі — якія, у сваю чаргу, ужо залежаць ад нас.
— Мабыць, кожны згадзіцца — на сённяшні дзень у нас ёсць рынкі збыту длясельскагаспадарчай прадукцыі, матэрыяльная база, падтрымка дзяржавы…Застаецца адно — працаваць і з адказнасцю ставіцца да сваёй працы і сваіх

абавязкаў. Раскажыце, калі ласка, пра жыццё вашага прадпрыемства.
— За сваю гісторыю прадпрыемства прайшло шлях ад простай машынна-трактарнай

станцыі да сучаснага завода з высокім узроўнем механізацыі вытворчых працэсаў.

Зараз мы ажыццяўляем каля 50-ці відаў дзейнасці, сярод якіх рамонт і

тэхнічнае абслугоўванне сельскагаспадарчай тэхнікі, вытворчасць жгутоў,

правадоў для аўтатрактарнага электраабсталявання, кабельнай прадукцыі, рознічны

і аптовы гандаль вузламі, агрэгатамі і жгутамі, аказанне транспартных паслуг і

многае іншае. Сярод асноўных спажыўцоў завода — такія гіганты айчыннай

індустрыі, як «МТЗ», «Гомсельмаш», «Амкадор», сельскагаспадарчыя прадпрыемствы

і фермерскія гаспадаркі не толькі Рэспублікі Беларусь, але і краін СНД,

Прыбалтыкі, Еўропы і Азіі.
— Тэхнічны прагрэс не стаіць на месцы — з кожным годам ставіць перад намі ўсёбольш складаныя задачы, прымушае выходзіць на новыя ўзроўні…
— Абсалютна правільна. Дарэчы, сёння ААТ «Кобрынаграмаш» асвоіў і яшчэ адну

складаную сферу дзейнасці — рамонт і абслугоўванне новых энерганасычаных

трактароў «МТЗ-3022», што патрабуе не толькі выдатнай матэрыяльнай базы, але і

высокакваліфікаванага персаналу. Усё гэта на Кобрынскім заводзе машынабудавання

прадстаўлена ў поўнай меры. Не стаіць на месцы і пошук новых шляхоў — так,

літаральна за апошнія тры гады мы асвоілі выпуск новай прадукцыі —

аўтатрактарных і будаўніча-мантажных правадоў. І не проста асвоілі, але выйшлі

на аб’ём вытворчасці каля мільярда рублёў у месяц.

— Іван Паўлавіч, і напрыканцы — некалькі слоў пра планы на будучыню…
— У першую чаргу — гэта пашырэнне гамы кабельнай прадукцыі, якая сёння

карыстаецца попытам у самых розных сферах, далейшая распрацоўка вытворчасці

жгутоў. Вялікая ўвага будзе надавацца і інвестыцыям — у прыватнасці, у новае

абсталяванне і тэхналогіі, якія дазволяць заводу заставацца на грэбені рыначнай

хвалі, а яго прадукцыі — на належным узроўні для самых патрабавальных

спажыўцоў.
Гутарыў Дзмітрый БЯЛОЎ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *