День информирования населения в агрогородке Дивин

І гэты тэзіс у чарговы раз пацвердзіўся ў час правядзення ў аграгарадку Дзівін Адзінага дня інфармавання насельніцтва. У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы – галоўныя спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Цімашэнка і Юлія Руссіна, намеснік начальніка ўпраўлення аховы граніцы Пінскага пагранатрада падпалкоўнік Аляксандр Грамовіч, спецыяліст па рабоце з банкаўскімі плацежнымі картачкамі РКЦ № 27 філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Кобрыне Антаніна Каляда і галоўны рэдактар раённай газеты “Кобрынскі веснік” Раман Мельнік.
Як адзначыў у сваім выступленні Аляксандр Грамовіч, аператыўная абстаноўка на Дзівінскім участку граніцы стабільная і кантралюемая. Ахова рубяжоў нашай краіны ажыццяўляецца ў штодзённым рэжыме. Адметна, што жыхары прыгранічных тэрыторый з глыбокім разуменнем ставяцца да патрабаванняў закона і супрацоўнікаў Пінскага пагранічнага атрада, а таксама па асабістай ініцыятыве дапамагаюць людзям у пагонах. Аляксандр Васільевіч вызначыў плённую работу ў тым ліку і дружыннікаў, якія заўсёды старанна выконваюць свае абавязкі. Дарэчы, грамадзяне самі цудоўна разумеюць усю складанасць сітуацыі ў суседняй Украіне і жадаюць унесці свой уклад ва ўмацаванне законнасці і правапарадку.
Аляксандр Грамовіч таксама шырока і поўна паведаміў сяльчанам аб зменах, якія адбыліся ў пагранічным заканадаўстве Рэспублікі Беларусь, дэталёва растлумачыў алгарытм знаходжання ў пагранічнай зоне, нагадаў аб адказнасці за супрацьпраўныя дзеянні і ігнараванне дзеючых правіл і інш.
Супрацоўнік “Белаграпрамбанка” Антаніна Каляда расказала аб асаблівасцях карыстання банкаўскімі пластыкавымі картачкамі, а галоўны рэдактар “Кобрынскага весніка” Раман Мельнік нагадаў дзівінчанам аб тым, як асвятляецца пагранічная тэматыка на старонках “раёнкі”, прапанаваў запрасіць родную газету ў свой дом.
У час мерапрыемства сяльчане задавалі пытанні і атрымлівалі кампетэнтныя адказы.
Ул. інф.
НА ЗДЫМКУ: Аляксандр Грамовіч (злева) і намеснік начальніка пагранічнай заставы “Дзівін” Віталь Кулеш абмяркоўваюць вынікі Адзінага дня інфармавання з дзівінчанамі.
Фота Рамана МЕЛЬНІКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *