За день здесь заготавливается до 1300 тонн кукурузного силоса.

Добрая кармавая база – залог эфектыўнай работы жывёлагадоўчай сферы любой гаспадаркі. Добра ведаюць гэта і ў ААТ “Стрыгава”, механізатары якога  пасля заканчэння збожжаўборачнай кампаніі ўдарнымі тэмпамі ўзяліся за нарыхтоўку кукурузы на сілас.
— Усяго ў гаспадарцы на сённяшні дзень убрана ўжо 207 гектараў, ці 27,6% ад плана, — расказвае начальнік вытворчага ўчастка № 1 Аляксей Голец. – Зараз нарыхтоўваем на сілас, ужо назапашана каля 5,9 тысячы тон. Усяго кукурузны сілас сёлета ў нас павінен скласці каля 70% ад агульнага аб’ёму кармоў. Яшчэ каля 50-ці гектараў кукурузы застанецца на зерне.
Як адзначыў Аляксей Аляксеевіч, першапачаткова на яго ўчастку планавалася пасеяць толькі 460 гектараў “каралевы палёў”, аднак вясною, калі пачалі “выгараць” травяністыя культуры, было прынята рашэнне прадугледзець магчымыя страты і пашырыць гэтую лічбу ячшэ на 340 гектараў. Як аказалася, зусім недарэмна. Зараз на некаторых палях ураджайнасць кукурузы дасягае 400 цэнтнераў з гектара, у цэлым па гаспадарцы складае каля 287 – свой негатыўны ўплыў, асабліва на “высокіх” месцах, аказала спякотнае надвор’е. Аднак, нягледзячы на гэта, за дзень тут нарыхтоўваецца да 1300 тон кукурузнага сіласу.
На момант нашага візіту працавалі два камбайны – прычым наш “КВК-FS8060» зусім не ўступаў па эфектыўнасці замежнаму «Ягуару». Гарачая работа ішла і каля сіласнай траншэі, дзе адразу два трактары бадзёра трамбавалі будучыя кармы, якія пастаянна падвозілі з палёў новыя і новыя машыны. Усяго сёлета тут плануецца закласці каля 30 тысяч тон кукурузнага сіласу і нарыхтаваць каля 30 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
НА ЗДЫМКАХ: (справа налева) начальнік вытворчага ўчастка № 1 ААТ “Стрыгава” Аляксей Голец, вадзіцель Віталь Скалдзін, механізатар Вячаслаў Сюсюра.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *