Состоялась встреча между городами-партнерами Кобрин и Бельск-Подляски.

Менавіта гэтая думка і стала квінтэсенцыяй дзелавой сустрэчы ў Кобрыне паміж старшынёй Кобрынскага райвыканкама Аляксандрам Зазуляй і бургамістрам г. Бельск Падляскі (Польшча) Яраславам Бароўскім. Мерапрыемства адбылося на мінулым тыдні ў межах сёлетняга дагавора аб супрацоўніцтве паміж польскім і беларускім бакамі.
Як адзначыў Аляксандр Зазуля, Кобрын і Бельск Падляскі маюць шматгадовую гісторыю добрасуседскіх адносін, якія тычыліся культурнага абмену і сумеснай работы ў сферы маладзёжнай палітыкі. Цяперашняе партнёрства замацавана юрыдычна і дазваляе рэалізаваць у перспектыве і такі важны праект, як  шматграннае эканамічнае ўзаемадзеянне. Аляксандр Іванавіч выказаў думку наконт правядзення ў будучыні сумеснага міжнароднага бізнес-форуму для прадпрымальніцкіх эліт двух гарадоў, што, несумненна, будзе якасна новым імпульсам у развіцці двухбаковых стасункаў. У сваю чаргу, польскі госць з цікавасцю ўспрыняў такую прапанову і адзначыў, што Кобрын і Бельск Падляскі таксама ў межах трансгранічнага супрацоўніцтва пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза маюць магчымасць сумесна рэалізаваць шэраг цікавых праектаў.
Яраслаў Бароўскі азнаёміўся з вытворчай базай прамысловых флагманаў нашага горада – ААТ “Кобрынскі масларобна-сыраробны завод” і СТАА “ВП Палессе”, а таксама з турыстычным патэнцыялам горада. Увазе польскага госця былі прадстаўлены парк імя А.В. Суворава, аквапарк, пешаходная вуліца Суворова, дзе, як вядома, не так даўно быў устаноўлены сімвал гарадоў-пабрацімаў.
Дарэчы, Яраслаў Бароўскі ў Кобрыне ўпершыню. Беларусь наведваў чвэрць стагоддзя таму. Наш горад вельмі спадабаўся сваімі традыцыямі, чысцінёй, багатай гісторыка-культурнай спадчынай, а таксама спрыяльным інвестыцыйным кліматам, які прыцягвае не толькі развітой мясцовай інфраструктурай, але і геаграфіяй (адлегласць паміж двума гарадамі ўсяго 130 кіламетраў – Р.М.)
Як падкрэсліў пан Бароўскі, кабрынчане і жыхары Бельска Падляскага вельмі падобныя ментальна. Шчырасць, добразычлівасць, жаданне сябраваць – менавіта тыя агульначалавечыя якасці, якія надзейна яднаюць палякаў і беларусаў.
Раман МЕЛЬНІК.
НА ЗДЫМКУ: Аляксандр Зазуля і Яраслаў Бароўскі каля сімвала гарадоў-пабрацімаў.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *