Кобрин-город моего детства.

Аляксандр ГЕЛАХ,
саліст Нацыянальнага тэатра оперы і балета:
“Тут я зрабіў першыя крокі ў музычны свет”
— Кобрын — горад майго дзяцінства, дзе я нарадзіўся і вучыўся. Добры, ціхі і ўтульны, ён вабіць мяне і зараз, але, на жаль, амаль няма часу прыязджаць на сваю малую радзіму.
Сёлета я атрымаў дыплом Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і размеркаваўся ў Нацыянальны тэатр оперы і балета, дзе, дарэчы, працую ўжо год. А да гэтага сумяшчаў навучанне ў акадэміі з работай у музычным тэатры. З’яўляюся лаўрэатам шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, прэзідэнцкім стыпендыятам. І будзе несправядліва не сказаць, што мае дасягненні бяруць свой пачатак на кобрынскай зямлі. Менавіта ў родным горадзе я зрабіў першыя крокі ў музычны свет. А дапамаглі мне ў гэтым выкладчыкі Кобрынскай дзіцячай школы мастацтваў Ніна Салівончык і Мікалай Сцепанюк на чале з дырэктарам Сяргеем Рэбкаўцом. Менавіта Ніна Пятроўна навучыла асновам класічнага вакалу, што дазволіла мне не проста ўдзельнічаць у конкурсах, але і перамагаць.
А яшчэ мне вельмі прыемна, што падчас падрыхтоўкі да “Дажынак” у 2009 годзе Кобрын набываў новае аблічча і маімі намаганнямі таксама. Тым летам на вакацыях я працаваў у зелянгасе Кобрынскай ЖКГ. Мы даглядалі газоны, рабілі кветнікі. Дзякуючы азеляніцелям і будаўнікам горад змяняўся літаральна на вачах, стаў больш утульным.
Запісала Наталля НІЖНІК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *