Кобринский Дворец Культуры — центр культурной жизни

Валянціна ПАКАЛЮК,
дырэктар Кобрынскага Палаца культуры:
«Палац – цэнтр культурнага жыцця”
— Гісторыя Палаца культуры пачынаецца з 2009 года, калі ў нас быў праведзены рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі”. А да гэтага тут быў гарадскі Дом культуры, пабудаваны ў 1960 годзе. У 80-я была праведзена яго рэканструкцыя, але мерапрыемствы рэспубліканскага маштабу не маглі праводзіцца ў старым будынку. Такім чынам, за паўтара года ў Кобрыне “вырас” новы Палац культуры.
Канчаткова пераехаўшы ў новы будынак пасля “Дажынак”, у 2010 годзе мы значна павялічылі колькасць калектываў. Цяпер іх 26, 13 з якіх маюць званне “народны” або “ўзорны”, удзельнікаў стала таксама ўдвая больш.
За апошнія гады падабраўся добры калектыў з маладых таленавітых работнікаў. Пасля пераезду ў Палац культуры нам давялі выконваць план удвая большы, чым быў раней, але спраўляемся, абслугоўваем усе гарадскія і раённыя мерапрыемствы.
Многія нашы калектывы выступаюць не толькі па Беларусі, але і за яе межамі, часта прывозяць з розных конкурсаў прызавыя месцы і гран-пры. Можна адзначыць тэатральную студыю “Рытм”, цыркавыя студыі “Сонейка” і “Вяснушкі”, народны ансамбль народнай песні “Бурштын”, тэатр песні і музыкі “Крынічка”, аматарскае аб’яднанне “Белы бусел”, харавы калектыў “Палескія перазвоны”, эстрадны калектыў “Праменьчык” і іншыя.
Мы стараемся самі на сябе зарабляць – здаем у арэнду памяшканні, праводзім рознага ўзроўню прэзентацыі, нарады, ладзім выступленні калектываў і эстрадных выканаўцаў. Напрыклад, на нашай сцэне выступала амаль што ўся беларуская эстрада, было шмат артыстаў з Расіі. Гучаў у сценах Кобрынскага Палаца культуры і аркестр Міхаіла Фінберга. Дарэчы, маэстра высока ацаніў акустыку нашай залы і наогул сам Палац. Прыязджаў да нас тры гады запар і Беларускі дзяржаўны музычны тэатр. На восень дамовіліся з Беларускім тэатрам оперы і балета, яны прывязуць у Кобрын адну з лепшых сваіх праграм.
Запісала Людміла ПАШКОВІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *