Председатель Кобринского райисполкома Александр Зозуля принимал жителей Кобринщины.

Жыхары Кобрыншчыны маюць высокую ступень даверу да мясцовай улады. І ў гэтым можна было пераканацца ў час чарговага асабістага прыёму грамадзян, які праводзіў у канцы чэрвеня старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля. Спектр пытанняў быў шырокі. Грамадзян турбавалі добраўпарадкаванне, прадастаўленне жылля і зямельных участкаў, рамонт жыллёвага фонду, газіфікацыя вёскі Тэўлі. Прадказальна ўнушальны сегмент у зваротах належыць тэматыцы працаўладкавання.
— У чарговы раз хочацца нагадаць жыхарам Кобрыншчыны, што, нягледзячы на ўсю складанасць гэтага пытання, эканамічныя акалічнасці, варыянты на рынку вакансій усё ж такі ёсць. Напрыклад, чаму б гараджанам пільна не вывучыць магчымасць уладкавання на сельгаспрадпрыемствы раёна? Працавітыя людзі заўсёды былі патрэбны ў вёсцы. Неабходна скласці сваё рэзюмэ і выгадна прапаноўваць свае здольнасці, вопыт і веды кіраўнікам, вучыцца гібка рэагаваць на выклікі рэалій. Чаму б не імкнуцца асвойваць новыя віды рабочых спецыяльнасцяў і не пачынаць сваю кар’еру, як кажуць, “з чыстага ліста?”. Дарэчы, я асабіста маю правы трактарыста. Мару пакіраваць збожжаўборачным камбайнам. З  задавальненнем адзначу цікавую тэндэнцыю – на Кобрыншчыне мінімізаваны факты прыняцця на работу, як кажуць, па пратэкцыі. Большасць сучасных кіраўнікоў перш за ўсё зацікаўлены ў прафесіяналах высокага ўзроўню, якія б дэманстравалі высокія працоўныя вынікі, бездакорна выконвалі патрабаванні працоўнай дысцыпліны, павышалі прэстыж сваёй фірмы, прадпрыемства ці арганізацыі. Жорсткая канкурэнцыя на знешніх і ўнутраных рынках дыктуе такое патрабаванне, — адзначыў Аляксандр Зазуля. — Адна з важнейшых задач улады – генерыраваць інвестыцыйна прывабныя праекты на Кобрыншчыне і ў тандэме з малым і сярэднім бізнесам імкнуцца іх рэалізоўваць. Менавіта так будуць стварацца ў тым ліку і новыя рабочыя месцы. Дзяржава стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця рамесніцтва, адкрыцця прыватнай справы. Гэта выдатны шанц зарабляць годныя грошы. А калі ў людзей сямейная фінансавая сітуацыя зусім напружаная – раю брацца за любую, нават некваліфікаваную працу. Так робіць увесь цывілізаваны свет, — адзначыў Аляксандр Зазуля.
Раман МЕЛЬНІК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *