Сістэма, якая рыхтуе класных майстроў

Сёлета Беларусь адзначае 70-годдзе стварэння дзяржаўнай сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі(ПТА). З гэтай нагоды нядаўна на базе ДПТК будаўнікоў адбылося ўрачыстае мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў выканаўчай лады,прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама ўсіх сярэдніх спецыяльных устаноў Кобрыншчыны.


У размове з карэспандэнтам “КВ” начальнік аддзела ПТА і ССА ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Міхаіл Хашымаў заўважыў,
што сістэма падрыхтоўкі ва ўстановах, якія ён курыруе, на сучасным этапе прадстаўляе сабой адзіны зладжаны механізм, стабільна высокі адукацыйны ўзровень Кобрынскіх ДПТК будаўнікоў, мастацкага каледжа і ліцэя сферы абслугоўвання. Дырэктар ДПТК будаўнікоў Міхаіл Гольцман за шмат гадоў працы зрабіў вялікі ўклад у росквіт прафесійнатэхнічнай адукацыі Кобрыншчыны. Сваё выступленне Міхаіл Львовіч падаў у рэтраспектыўным стылі. Госці мелі магчымасць назіраць на вялікім праекцыйным экране архіўныя фотаматэрыялы,унікальныя дакументы, якія тычацца нараджэння і станаўлення мясцовай сістэмы прафтэхадукацыі.
У 1940 годзе быў падпісаны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, які прадугледжваў арганізацыю сістэмы кадравай падрыхтоўкі.Менавіта з гэтага моманту атрымалі сваё развіццё адпаведныя школы і вучылішчы. Цяпер у краіне налічваецца 221 навучальная ўстанова, у тым ліку 115 прафесійных ліцэяў і 66 прафесійна-тэхнічных каледжаў.У 1968 годзе загадам старшыні дзяржаўнага камітэта Саўміна па ПТА і міністра сельскага будаўніцтва БССР створана вучылішча №102 будаўнікоў, базавым прадпрыемствам якога стаў трэст “Брэстсельбуд”.


Першыя тры навучальныя групы складаліся з 90 чалавек па спецыяльнасцях: муляр, муляр-тынкоўшчык і цясляр. Розныя часы перажывала маладая ўстанова. Матэрыяльная база пакідала жадаць лепшага. З 1972 па 1982 гады намаганнямі навучэнцаў і работнікаў пад кіраўніцтвам дырэктара вучылішча Антона Букача былі абудаваны новыя тыпавы комплекс для навучання, спартыўная і актавая залы, сталовая. Праз тры гады ў студзені быў уведзены ў эксплуатацыю новы інтэрнат на 395 месцаў.
Сёння ў ДПТК будаўнікоў сфарміраваўся маналітны працоўны калектыў у складзе 113 супрацоўнікаў. Сваімі поспехамі радуюць педагогаў навучэнцы каледжа, якія заваёўваюць перамогі на разнастайных абласных і рэспубліканскіх алімпіядах, спаборніцтвах, у конкурсах,штогадовых навукова-практычных канферэнцыях. Каледж паспяхова супрацоўнічае з УА “Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт”, што дазваляе яго выпускнікам без адрыву ад вытворчасці атрымліваць вышэйшую інжынерную адукацыю са
скарочаным тэрмінам навучання. Дзелавыя кантакты падтрымліваюцца з будаўнічымі арганізацыямі, дзе навучэнцы праходзяць вытворчую практыку і куды ў будучыні прыйдуць працаваць.


У час святочнага мерапрыемства са сцэны выказваліся цёплыя, шчырыя віншаванні ў адрас кіраўніцтва і супрацоўнікаў ДПТК бу-
даўнікоў. За плённую шматгадовую працу ў сістэме ПТА Міхаіл Хашымаў уручыў граматы Міністэрства адукацыі Беларусі намесніку дырэктара па навучальна-вытворчай рабоце Ігару Барабанаву,выкладчыку Таццяне Марчук.
Грамат упраўлення адукацыі аблвыканкама ўдастоены намеснік дырэктара па навучальнай рабоце Святлана Анціпаровіч, загадчык аддзела забеспячэння атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі Ала Іванцова,майстры вытворчага навучання Аляксей Лахнюк і Іван Конюх, сацыяльны педагог Людміла Самасюк, настаўнікі Людміла Вярбіцкая, Алена Чапялевіч, загадчыца вытворчасці сталовай Валянціна Козел.

Сардэчныя пажаданні ў адрас педагогаў, кіраўніцтва і ветэранаў працы каледжа прагучалі ад старшыні
Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў Таццяны Місюк, намесніка старшыні райвыканкама Валянціна Трубчыка, старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіля Лазарчука. За высокія дасягненні ў працы многія былі адзначаны граматамі і пісьмамі падзякі раённага Савета дэпутатаў, прафсаюза работнікаў АПК.
Раман МЕЛЬНІК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *