За работу не сорамна

Лідзіруючую пазіцыю ў навучанні і перанавучанні вадзіцеляў на ўсе асноўныя катэгорыі вадзіцельскіх правоў сярод аналагічных
арганізацый на працягу шэрагу гадоў утрымлівае Кобрынска-Маларыцкая раённая арганізацыйная структура ДТСААФ. Майстры вытворчага навучання і выкладчыкі даступна, папулярна выкладаюць праграмны матэрыял.За 9 месяцаў 2010 года было падрыхтавана 574 чалавекі.

Усе супрацоўнікі Кобрынска-Маларыцкай РАС ДТСААФ — прафесіяналы высокай пробы. Сапраўды, выкладчыкі павінны дасканала ведаць прадмет, быць цярплівымі. Іх упэўненасць дапамагае курсантам авалодваць важнымі асновамі транспартнай культуры, правілаў дарожнага руху. У падрыхтоўцы вадзіцеляў мае вялікае значэнне не толькі чалавечы фактар, але і стан матэрыяльна-тэхнічнай базы. За апошнія тры гады ў Кобрынска-Маларыцкай РАС ДТСААФ выканалі значны аб’ём работ па яе мадэрнізацыі. Абноўлена больш як палова транспартных сродкаў.
Прывабны выгляд мае вучэбны клас структурнага падраздзялення ДТСААФ у Маларыце, дзе ажыццяўляецца навучанне на катэгорыі “А” і “В”. Тут, як адзначае старшыня абароннага таварыства Уладзімір Шпендзік, літаральна яшчэ год назад стаяў занядбаны будынак, а побач — тэрыторыя, якая зарасла хмызняком. Цяпер рэканструяваны клас ДТСААФ адпавядае ўсім патрабаванням і дзеючым стандартам.
Па выніках дзейнасці раённых арганізацыйных структур Брэстчыны за мінулы год кабрынчане занялі трэцяе месца, а ў спартыўнай рабоце – другое.
Раман МЕЛЬНІК.
Фота аўтара.
НА ЗДЫМКУ (справа налева): Сяргей
Гром і Сяргей Кульпака.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *