Первая персональная выставка Кобринской художницы Аллы Прокурат.

Вынік пэўнага творчага шляху, асэнсаванне зробленага, увасабленне асабістых мар – усё гэта разам склала тую самую “Палітру творчасці”, як назвала сваю першую персанальную выставу Ала Пракурат. Захапленне мастацтвам, жывапісам праявілася яшчэ тады, калі яна была маленькай дзяўчынкай і, складаючы свае ўласныя гісторыі, сама з задвальненннем ілюстравала іх. А сяброўкі і сябры з нецярпеннем чакалі: калі будзе працяг?

Свой жыццяпіс пасля школы Ала прадоўжыла ў Віцебскім педагагічным інстытуце імя П.М. Машэрава, на мастацка-графічным факультэце. Пасля заканчэння прыйшла ў Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж, дзе з’яўляецца майстрам вытворчага навучання.
Удзельніца творчай галерэі “Бона Сфорца”, мастачка ў сваіх работах імкнецца зазірнуць у глыбіню душы чалавека, зразумець яго ўнутраны свет. Які наш сучаснік, чым цікавіцца, што нясе іншым людзям – такі сэнс многіх работ Алы Пракурат. Карціны аўтара – светлыя і аптымістычныя, пакідаюць добрае ўражанне і выклікацюць у душы прыемны жыццесцвярджальны рэзананс.
Ігар СІДАРУК
НА ЗДЫМКАХ: мастак Ала Пракурат; у дзень адкрыцця выставы.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *