В Кобринском музее им. А.В. Суворова прошла «Музейная ночь 2015»

Прыняць удзел у акцыі з такой назвай сёлета запрасіў ваенна-гістарычны музей імя А.В. Суворава ў час “Музейнай ночы-2015”. Такія “Музейныя ночы” ўжо сталі добрай традыцыяй, якая збірае шмат людзей на тую ці іншую праграму, штогод з новым зместам і тэматыкай.
У мінулую ж суботу госці акцыі акунуліся ў дзейства, прысвечанае 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. На дваровай тэрыторыі і ў сценах музея пры самым актыўным удзеле яго супрацоўнікаў, маладых артыстаў, членаў Клуба аматараў матацыклаў і іншых неабыякавых асоб перад гледачамі былі перагорнуты абпаленыя порахам і палітыя крывёю нашых суайчыннікаў старонкі ваеннай гісторыі. Франтавыя песні і вершы нібы пераносілі ў тыя трывожныя, аднак поўныя веры ў Перамогу гады. А хвалюючыя расказы вядучых у ваеннай форме прымушалі больш уважліва ўглядвацца ў экспанаты, перажываць гонар за сілу нашай зброі і за адзіны парыў савецкага народа, які ў выніку прывёў да бліскучай перамогі над ворагам, да вызвалення роднай зямлі ад захопнікаў.
Самыя актыўныя ўдзельнікі акцыі мелі магчымасць адказаць на пытанні віктарын і атрымаць памятныя прызы.
Ігар ФЕДАРОВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *