Автопробег накануне Дня Победы проходил в Кобрине.


Напярэдадні 70-й гадавіны Перамогі адбыўся аўтапрабег, прысвечаны гэтай слаўнай даце. Самымі ганаровымі ўдзельнікамі прабегу былі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Маршрут па дарогах баявой славы пракладвалі таксама машыны Кобрынска-Маларыцкай міжраённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ, украінскія госці з Ратнаўскага раёна, кадэты ваенна-патрыятычных класаў СШ № 4, члены раённага камітэта БРСМ, члены Кобрынскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” і Клуба аматараў матацыклаў.
Аўтамабільная калона здзейсніла прабег ад Кобрына да Стрыгава, на сваім шляху спыняючыся таксама ў населеных пунктах Чаравачыцы, Паляцічы, Глінянкі, Дзявяткі, Тэўлі і аддаючы даніну пашаны ля помнікаў, прысвечаных гераічным падзеям мінулай вайны. Ля абеліска ў в. Стрыгава адбыўся ўрачысты мітынг, пасля якога госці былі запрошаны на святочны абед у гонар ветэранаў.
Фота і тэкст Ігара СІДАРУКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *