Уважаемые ветераны и жители Кобринщины с праздником Победы!


Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары Кобрыншчыны!

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Днём Перамогі!
70 мірных гадоў аддзяляюць нас ад залпаў святочных салютаў 1945 года. Але тая вясна застанецца вечным сімвалам Подзвігу нашых продкаў.
9 мая – гістарычная памяць нашай краіны, якая жыве ў кожнай беларускай сям’і. Перамога, заваяваная старэйшым пакаленнем, дала ўсім магчымасць жыць, працаваць, любіць, радавацца дзецям і ўнукам.
Мы аддаем даніну глыбокай павагі гераізму і самаадданасці ветэранаў, схіляем галовы перад подзвігам тых, хто набліжаў гэты дзень. Выказваем словы вялікай падзякі партызанам, падпольшчыкам, працаўнікам тылу, якія ў голад, холад і разруху аддавалі ўсе свае сілы ў імя Перамогі.
Светлая памяць усім, хто не вярнуўся з вайны, і вечная слава воінам-пераможцам! Ваш подзвіг непадуладны часу!
Мы ўдзячны ветэранам за падтрымку і супрацоўніцтва, за мудрыя парады і дапамогу ў выхаванні маладога пакалення.
Шчыра жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, святочнага настрою і мірнага неба!
Са святам! З Днём Перамогі!
Кобрынскі раённы выканаўчы камітэт.
Кобрынскі раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *