Кобринский парк им. Суворова начал летний сезон

У першы майскі дзень гарадскі парк культуры і адпачынку сімвалічна расчыніў свае вароты, каб запрасіць на вясёлае свята – адкрыццё летняга сезона. Спрыяла гэтаму і выдатнае сонечнае надвор’е. Асноўным завадатарам была моладзь. Першы гучны акцэнт у час адкрыцця зрабіў творчы калектыў рок-музыкі Кобрынскага РЦДТ. На працягу ўсяго дня маладзёжныя і іншыя калектывы ўпрыгожвалі сваёй творчасцю паркавыя краявіды.
Святочныя настрой і матывы пастаянна падтрымлівалі паркавая прыгажунька Баба-Яга і яе памочнікі, якія не давалі сумаваць ні дзецям, ні дарослым. І, вядома, самым відовішчным дзействам сталі парад і шоу мыльных бурбалак. Ад вялікіх і маленькіх сонечных шароў было немагчыма адарваць вачэй! Выдатным акцэнтам свята стала выступленне вядомых эстрадных артыстаў на сцэне амфітэатра.
Фота і тэкст Ігара ФЕДАРОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *