На Кобринщине выбрали лучшего предпринимателя

У мінулы панядзелак былі абвешчаны самыя паспяховыя прадстаўнікі бізнес-эліты Кобрыншчыны. Сёлетняя ўрачыстая цырымонія віншавання пераможцаў раённага конкурсу “Лепшы прадпрымальнік 2014 года” праводзілася ў новым сучасным камфартабельным атэлі “Бона”, які быў уведзены ў эксплуатацыю летась. Гэты аб’ект пабудаваны ля ажыўленай трасы “Е-30” і паспеў стаць чарговай важнай “цаглінкай” у падмурку развіцця прыдарожнага сэрвісу і турыстычнага бізнесу Кобрыншчыны.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля, яго намеснік Ірына Балановіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук. Як адзначыў у сваім прывітальным слове кіраўнік раёна, прадпрымальніцкае асяроддзе з’яўляецца ўплывовым, дынамічна развіваецца, дэманструе годныя вытворчыя вынікі.  Так, за 2014 год на Кобрыншчыне была створана 51 новая камерцыйная арганізацыя. Грашовыя адлічэнні ў кансалідаваны мясцовы бюджэт ад суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва склалі 48,5 працэнта ў агульнай суме даходаў, што, несумненна, з’яўляецца значным укладам ва ўмацаванне фінансавай стабільнасці нашага раёна. Аляксандр Іванавіч канстатаваў і яшчэ адзін немалаважны факт – пашырэнне ўзаемасупрацоўніцтва паміж бізнесам і ўладай, якое дае свой плён.
Хвалююча і ўрачыста праходзіла цырымонія віншавання лепшых прадпрымальнікаў. З рук старшыні райвыканкама яны атрымлівалі дыпломы пераможцаў, лаўрэатаў і кветкі. Дарэчы, акрамя прыемных трафеяў, трыумфатары конкурсу ўпершыню ў Беларусі атрымалі шэраг падатковых ільгот і прэферынцый.
Пераможцамі конкурсу сталі: у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы вытворчасці прамысловых тавараў” — ТАА “Прамысловыя сістэмы дымаходаў”, у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы рознічнага гандлю” – ААТ “ГП “Надзея”, у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы грамадскага харчавання” – ПВУП “Дабрыня Дар”, у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы бытавога абслугоўвання” – ПВГУП “ФотаВідэаМайстэрня “Гопша”, у намінацыі “Лепшая сялянская (фермерская) гаспадарка” – сялянская (фермерская) гаспадарка “Вілія-агра”, якой кіруе Васіль Новік, лепшым прадпрымальнікам-мецэнатам стала ПВУП “Экстрада”, у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік-экспарцёр” – ЗТАА “Белкейзінг”, лепшым прадпрымальнікам у сферы будаўнічай дзейнасці стала ПБУП “Рамсантэхбуд”, лепшы прадпрымальнік-арганізацыя, якая прыцягнула замежныя інвестыцыі, — СТАА “Велпак”, асноўнай дзейнасцю якой з’яўляецца здача ў арэнду ўласнай нерухомай маёмасці. Лаўрэатамі конкурсу абвешчаны: у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы вытворчасці прамысловых тавараў” – ТАА “Шматпрофільная вытворча-гандлёвая фірма “Беларусь”, у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы грамадскага харчавання” – ТАА “Эдэльвейс-тур”, у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы медыцынскай і фармацэўтычнай дзейнасці” – ПМУП “ПрофіСмайл”, якое займаецца аказаннем стаматалагічных паслуг, у намінацыі “Лепшы прадпрымальнік у сферы турызму і гасцінічнага абслугоўвання“ – ПТУП “Цэнтр-Тур”, у намінацыі “Лепшая сялянская (фермерская) гаспадарка” – фермерская гаспадарка “Спаравец” на чале з Сяргеем Спараўцом.
Раман МЕЛЬНІК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *