И была заложена аллея

18 красавіка па ўсёй краіне на добраахвотнай аснове прайшоў рэспубліканскі суботнік. На Кобрыншчыне ў ім удзельнічалі больш за 26 тысяч чалавек, было зароблена 430320 тысяч беларускіх рублёў. Грашовыя сродкі будуць пералічаны у абласны бюджэт, а затым пераразмеркаваны —  частка з іх пойдзе на добраўпарадкаванне дзіцячых летніх лагераў.

Некаторыя арганізацыі пачалі наводзіць парадак на сваіх тэрыторыях загадзя. Многія выйшлі на суботнік ў пятніцу. Так, за магазінам “Планета” шчыравалі супрацоўнікі аддзелаў райвыканкама на чале з намеснікам старшыні Валянцінам Трубчыкам, рабочыя Кобрынскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прадстаўнікі іншых арганізацый.

Дагэтуль на выдзеленым участку была ветраахоўная паласа, але з цягам часу дрэвы сталі пагрозай транспарту, які праязджае. Таму было прынята рашэнне іх выкарчаваць і закласці алею з ліп, бяроз ды дубоў. І, паводле слоў Валянціна Трубчыка, неўзабаве гэты сквер можа стаць любімым месцам адпачынку кабрынчан.

Далей мы адправіліся на другі канец горада – за газазаправачную станцыю. Тут працавала землеўпарадкавальная служба, супрацоўнікі якой пад кіраўніцтвам начальніка Сяргея Сальянчука і старшыні Кобрынскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Віктара Казака наводзілі парадак паабапал дарогі, што вядзе на Магдалін.

Пласцікавыя і шкляныя бутэлькі хутка напаўнялі мяшкі, выдзеленыя КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКХ” для збору смецця, галінкі былі сабраны ў кучы. Супрацоўнікі службы здзіўляліся таму, як нядбайна людзі адносяцца да навакольнага асяроддзя.

Усяго ў час суботніка было прыбрана 8,7 гектара тэрыторыі, ліквідавана 12 несанкцыянаваных звалак, вывезена 123 кубічныя метры смецця, высаджана 140 дрэў, адрамантавана 170 метраў агароджы, аднаўлена 0,34 га газонаў.

Людміла ПАШКОВІЧ.

Фота  Рамана МЕЛЬНІКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *