Ситуация с рынками в Кобрине остаётся прежней

Пра гэта паведаміла намеснік райвыканкама Ірына Балановіч. Згодна з інфармацыяй, якую атрымалі з вуснаў Ірыны Уладзіміраўны, індывідуальным прадпрымальнікам і прыватным гандлярам, якія вядуць дзейнасць на мясцовых рынках, было прапанавана сабраць сродкі на будаўніцтва асобнага сучаснага рынка, дзе можна было б сканцэнтраваць увесь гарадскі прыватны гандаль.
Аднак у сувязі з даволі складанай сітуацыяй у гандлёвай дзейнасці большасці прадпрымальнікаў яны ад гэтай ідэі пакуль адмовіліся. Няма дадатковых сродкаў на падобнае будаўніцтва сёння і ў раённым бюджэце. Таму гандаль на рынках па-ранейшаму вядзецца на тых самых месцах, дзе і раней.
Нагадаем, у горадзе сёння працуюць чатыры рынкі: па вул. Паўднёвай, вул. Кастрычніцкай, вул. Леніна і вул. Дзяржынскага.
Тэкст і фота Ігара ФЕДАРОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *