На Кобринщине стартует республиканский конкурс инклюзивного творчества «Под Крыльями Ориона»

Гісторыя рэспубліканскага конкурса інклюзіўнай творчасці “Пад Крыламі Арыёна”пачалася ў 2013 годзе. Фестываль быў арганізаваны  па ініцыятыве індывідуальнага прадпрымальніка Алены Пятрэнка  пры падтрымцы беларускіх улад і стартаваў у гонар знакавай даты — 1025-годдзя хрышчэння Русі і адзінства славянскіх народаў. Арганізатары імкнуліся падтрымаць інклюзіўную творчасць дзяцей і моладзі на аснове маштабнага і рознабаковага супрацоўніцтва, праз мастацтва ўмацаваць сувязі паміж народамі і нацыямі.

Маштабы міжнароднага фестываль набыў ужо ў 2014-м, калі ў склад канкурсантаў увайшлі прадстаўнікі з 8 краін бліжняга і дальняга замежжа.
За два гады каля 3000 маладых талентаў з наяўнасцю асаблівасцей развіцця і іх здаровых аднагодкаў прынялі ўдзел ў фестывалі. Удзельнікі не толькі датыкнуліся да інклюзіўнай творчасці і атрымалі новы вопыт узаемін, але сталі носьбітамі новага грамадскага меркавання ў адносінах да паняццяў “здароўе дзіцяці”, “здароўе нацыі”.

Сёлета конкурс інклюзіўнай творчасці “Пад Крыламі Арыёна”ізноў бярэ свой старт.У якім фармаце плануюць фестываль у гэтым годзе, нам расказала сааўтар, партнёр, арт-менеджэр Міжнароднага конкурса, куратар абласнога этапа  Святлана Сацюк.

— Святлана Анатольеўна, вы стаялі ля самых вытокаў конкурса, як думаеце, чаму ў такі кароткі тэрмін ён набыў статус міжнароднага?
Нягледзячы на тое, што ў нашай краіне паціху ўкараняецца інклюзіўная адукацыя, у грамадстве, на жаль, яшчэ існуюць пэўныя стэрэатыпы ў дачыненні да людзей з асаблівасцямі развіцця. Мы імкнемся сцерці гэтыя межы. Аналагаў нашаму фестывалю пакуль няма,таму іншыя краіны з задавальненнем нас падтрымліваюць.
— Раскажыце, калі ласка, у якім фармаце плануецца фестываль сёлета?
Вынікі папярэдніх фестываляў мы абмеркавалі і сістэматызавалі. Тое, што добра, — пакінулі і ўдасканалілі. У гэтым годзе фестываль ізноў будзе міжнародным. Конкурс прадугледжвае чатыры этапы: раённы, абласны, рэспубліканскі і міжнародны. На ўзроўні раёнаў пройдуць кастынгі, удзел у якіх могуць прыняць усе жадаючыя. На ўзроўні вобласці, у маі, адбудзецца паўфінал. У чэрвені ў горадзе Мінску – фінал. Яго пераможцы прадставяць нашу краіну на міжнародным узроўні. На ўсіх этапах конкурс будуць суправаджаць нашы партнёры – РГА “Белая Русь”.
— Скажыце, ці ёсць узроставыя абмежаванні для канкурсантаў?
Сёлета паўдзельнічаць у конкурсе могуць дзеці ва ўзросце ад сямі да 18 гадоў уключна. Прычым не мае значэння іх нацыянальнасць, веравызнанне, наяўнасць асаблівасцей развіцця.
— Што хочацца ўбачыць на сцэне ў гэты раз?
Зараз мы робім акцэнт на салістаў і дуэты. Хочацца, каб моладзь прадставіла сваю нацыянальную культуру ў эстрадным стылі. Канкурсантам трэба будзе прадэманстраваць эстрадны нумар ў любым з трох эстрадна-народных накірункаў: “Вакальная творчасць”, “Жэставае выкананне песні”, “Харэаграфічная творчасць” з выкарыстаннем элементаў этна-фолка. Паколькі ацэньваюцца не толькі выканаўчае майстэрства і прафесіяналізм, але артыстызм і абаяльнасць, мы чакаем своеасаблівага міні-спектакля аднаго ці двух эстрадных артыстаў.
Раённы адборачны тур адбудзецца 18 красавіка 2015 года ў 11.00 у Кобрынскай дзіцячай школе мастацтваў.
Падрабязнасці конкурса інклюзіўнай творчасці  “Пад Крыламі Арыёна” на сайце www.orion.of.by
Людміла Дубіна
Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *