«Вучыліся, як маглі…»

Гледзячы на наш горад, які літаральна набыў новае аблічча, можна толькі пазайздросціць моладзі. Лядовая арэна, аквапарк, новы Палац культуры, чыстыя вуліцы і новыя школы з самай сучаснай тэхнікай, здаецца, ствараюць усе мажлівыя ўмовы для таго, каб вучыцца і расці сапраўднымі грамадзянамі.
Пастаянны чытач і добры сябар нашай газеты Сцяпан Курышка ў свой час пайшоў зусім у іншую школу. Тады, у далёкім 1946-м годзе, адразу пасля Вялікай Айчыннай вайны, аб такім узроўні камфорту ніхто не мог нават і марыць…
— Па сутнасці, школы ў нашай вёсцы Балоты ў той час не было ўвогуле, — успамінае Сцяпан Васільевіч. — Былі 4 звычайныя вясковыя хаты, была настаўніца — вось вам і пачатковая школа. Але прыходзілі да нас нават за 5 кіламетраў — асабліва тыя, хто жыў на далёкіх хутарах. Цяжка было — што і гаварыць…
Сёння, мабыць, нашым маладым чытачам складана будзе ўявіць тое пасляваеннае жыццё. Як адзначае Сцяпан Васіллевіч, не было нават самага неабходнага — сшыткаў, падручнікаў, цёплага адзення… Для таго, каб набыць паперу і чарніла, трэба было прыкладаць значныя намаганні.
— Бывала, дасць маці кавалак масла ці яшчэ што-небудзь — ідзеш за 15 кіламетраў у горад, на рынак. Прадаў — купіў сабе сшыткі. І бацькі разумелі, што за навукай — будучыня, не шкадавалі на школьныя патрэбы самага апошняга. Вось так і вучыліся — як маглі…
А потым, калі прыйшоў час вучыцца далей, у вёсцы была арганізавана і сямігадовая школа. Яна размясцілася ў пустой хаце ў цэнтры вёскі, да якой пазней прыстройваліся дадатковыя памяшканні. Вось у гэтай сямігодцы Сцяпан Курышка і атрымаў атэстат, які ў будучыні дазволіў яму рэалізаваць сваю любоў да тэхнікі і паступіць у вучылішча механізацыі.
І нават зараз, праз многія гады, Сцяпан Васільевіч з удзячнасцю ўспамінае сваіх настаўнікаў . Жывуць у памяці імёны Аляксандры Лаўрэнцьеўны, Марыі Андрэеўны, Валянціны Караткевіч — тых, хто калісьці выдаваў першыя пуцёўкі ў жыццё дзецям ваеннага ліхалецця…
Дзмітрый БЯЛОЎ.

«Вучыліся, як маглі…»: 5 комментариев

  • 06/11/2012 в 18:05
    Permalink

    http://www.****.ru/ — Наружная реклама
    За такую рекламу на нашем сайте платятся денежки. С уважением, админ 😉

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 07/03/2012 в 3:05
    Permalink

    поўная згода))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 07/03/2012 в 2:54
    Permalink

    Добры матэрыял, алднак трба пісаць больш на такія тэмы…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 01/03/2012 в 6:44
    Permalink

    Цудоўнейшы матэрыял…Ажно прасьлязілася….

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 28/12/2011 в 19:35
    Permalink

    Были же люди… Молодцы какие…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *