Вопросы рекламы обсудили на заседании постоянной комиссии Кобринского районного Совета депутатов

24 сакавіка адбылося пасяджэнне пастаяннай камісіі па пытаннях бюджэту і сацыяльна-эканамічнага развіцця Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў. Абмеркаванне работы ў сферы вонкавай рэкламы  на тэрыторыі Кобрына і раёна прайшло пад старшынствам намесніка старшыні пастаяннай камісіі Пятра Краўчука пры ўдзеле старшыні раённага Савета дэпутатаў Івана Даўжука, а таксама зацікаўленых асоб.

Пасяджэнне пачала намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Ірына Балановіч, якая акрэсліла сучасны стан рэкламнага свету на Кобрыншчыне. “Сёння ў раёне актыўна развіваецца рэкламны рынак, аднак практыка паказвае, што ў гэтай сферы ёсць пэўныя праблемы”, — адзначыла Ірына Уладзіміраўна. На яе думку, недарэчнасці ў пытаннях рэкламы часта ўзнікаюць з-за адсутнасці выразнага кантралюючага складальніка, а гэта, у сваю чаргу, прыводзіць да несанкцыянаванай рэкламы.
За мінулы год у дзяржаўны бюджэт даходаў ад рэкламы паступіла больш за 260 мільёнаў рублёў. Як адзначыў Іван Даўжук, гэты паказчык ідзе па нарастанні ў апошнія тры гады. “Рэклама для дзяржаўнага бюджэту прыбытковая, мы будзем працягваць работу ў гэтым напрамку. Наша з вамі задача — скаардынаваць дзеянні ўсіх службаў, каб удасканаліць працу з рэкламадаўцамі”, — заўважыў ён.
Адказнасць за прыём дакументаў, афармленне (пераафармленне) пашпартоў сродкаў вонкавай рэкламы, яе дэмантаж ускладзена на КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ”. Намеснік дырэктара прадпрыемства Сяргей Вакульчык спыніўся на тых праблемах, якія існуюць у іх структуры. Начальнік аддзела ДАІ Кобрынскага РАУС Сяргей Бычкоўскі расказаў, якія віды рэкламы дапускаюцца на аўтатранспарце.
Нараўне з камерцыйнай рэкламай існуе сацыяльная, важнасць якой падкрэсліла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кобрынскага райвыканкама Надзея Жук. Увага прысутных была засяроджана і на фактах незаконнага размяшчэння рэкламы на будынках, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. У “жывой” гутарцы прысутныя вызначылі перспектыўныя напрамкі работы.
Людміла ДУБІНА.
НА ЗДЫМКУ: Іван Даўжук, Пётр Краўчук і Ірына Балановіч.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *