Читателей «Кобрынскага весніка» стало больше

З прыемнай усмешкі Галіны Радковіч, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Кобрынскага райвыканкама, распачалася наша чарговая сустрэча з падпісчыкамі.
Менавіта ў гэтую ўстанову мы, супрацоўнікі “раёнкі” разам з галоўным рэдактарам Раманам Мельнікам і паштальёнам Святланай Снітко, наведаліся ў пачатку бягучага тыдня.
Першым падпісчыкам стала Галіна Уладзіміраўна. “Кобрынскі веснік” — шматгадовы сябар яе сям’і. Яна адзначыла праўдзівасць і дакладнасць інфармацыі, прадметны падыход да пытанняў на старонках газеты.
Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму пажадала нам знайсці такія тэмы, якія стануць цікавымі не толькі для педагогаў, але і для тысяч навучэнцаў устаноў горада і раёна.
Прыемна было даведацца, што сярод калег Галіны Радковіч, з якімі мы пазнаёміліся ў час падпіснога рандэву, ужо ёсць нашы падпісчыкі. Так, актуальнасць рэгіянальных навін адзначыла галоўны спецыяліст сектара аховы дзяцінства Вольга Рудовіч. Увогуле меркаванні наконт сучасных сродкаў масавай інфармацыі, пажаданні і заўвагі супрацоўнікаў установы сталі для нас каштоўнымі.
У выніку дэбютнага падпіснога спаткання ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму Кобрынскага райвыканкама на “раёнку” падпісаліся адзінаццаць чалавек.
Дзякуем за давер!
Ірына ЛЕСІК.
НА ЗДЫМКУ: першы падпісчык — Галіна Радковіч.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *