«Кобрынскі веснік» читают и в Леликове

Супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Кобрынскі веснік” сумесна з Кобрынскім РВПС правялі чарговы дзень падпісчыка ў в. Лелікава. Варта адзначыць, што гэта аддаленая вёска гасцінна сустрэла нас.

Мясцовыя жыхары шчыра дзякавалі за газету, адзначалі яе “плюсы” — новыя аўтарскія праекты, рубрыкі, каментарыі, давалі карысныя заўвагі. Чытачам спадабалася тое, што “КВ” пашырыў свой фармат, і цяпер нумар за сераду стаў больш прэзентабельным. Рэгулярнай падпісчыцай “раёнкі” з’яўляецца Ларыса Шапяцюк. Менавіта яна была адной з першых, хто пажадаў запрасіць газету ў свой дом. Кожны падпісчык атрымаў прыемныя фірменныя сувеніры з нашымі лагатыпамі. Мы заўсёды рады вам, нашы шаноўныя сябры! Запрашаем аформіць падпіску на другі квартал 2015 года і атрымаць яшчэ больш цікавых навін, злабадзённых інтэрв’ю і фотарэпартажаў аб жыцці Кобрыншчыны. Будзем разам!
Раман МЕЛЬНІК.
НА ЗДЫМКУ: (злева направа) жыхары в. Лелікава, якія аформілі падпіску на “КВ”: Галіна Сакадын, Міхаіл Уласюк, Ларыса Шапяцюк і Уладзімір Трубчык.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *