В Кобрине посадили аллею «К 70-летию Великой Победы»

Іх усяго будзе 70 – гэтых белых бярозак, якія з часам возьмуцца ў рост і зашумяць ва ўсёй прыгажосці на алеі “Да 70-годдзя Вялікай Перамогі”. Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якая страшным пунсовым полымем з чорнымі клубамі дыму пракацілася па нашай зямлі.

19 сакавіка на тэрыторыі гарадскога парку сабраліся кабрынчыне, каб ушанаваць памяць пераможцаў і тых, хто загінуў, адчуць, як шырока дыхаецца вольным паветрам. Каб не забываць тыя суровыя гады, каб новыя пакаленні ведалі, што іх дзяды і прадзеды, нібы дрэвы каранямі, ураслі ў родныя палі, пагоркі, лясы, але ворага ўрэшце перамаглі. І, дружна ўзяўшыся за справу, пасадзіць 70 стромкіх бярозак.
У гэтай цеснай грамадзе былі многія. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, старшыня Кобрынскага райвыканкама Аляксандр Зазуля, які звярнуўся да прысутных з вітальным словам, кіраўнікі і работнікі іншых устаноў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў БРСМ і “Белая Русь”, прадстаўнікі аб’яднання прафсаюзаў і райвыканкама, работнікі культуры і іншых сфер. Саджанцы бярозак прадаставіў Кобрынскі лясгас, які таксама не ўпершыню ўдзельнічае ў падобных памятных акцыях.
Па-веснавому ярка свяціла сонейка, на тварах людзей панавалі ўсмешкі, і выдатна запомніліся словы аднаго з ветэранаў: “Мы садзім гэтыя дрэвы з упэўненасцю, што рукі чалавіка павінны займацца толькі самай добрай, карыснай і мірнай справай”.
Ігар ФЕДАРОВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: ветэраны Вялікай Айчыннай вайны разам з кобрынскай моладзю на пасадцы бяроз у алеі “Да 70-годдзя Вялікай Перамогі”.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *