Кобринчанам вручили главный документ — паспорт

Штогадовая цырымонія ўручэння пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якая праходзіць у межах Усебеларускай патрыятычнай акцыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Мы – грамадзяне Беларусі”, урачыста праводзілася на мінулым тыдні на Кобрыншчыне.

У актавай зале дзіцячай школы мастацтваў 29 лепшых прадстаўнікоў актыву РК ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» атрымалі свой галоўны дакумент – пашпарт.


З урачыстым словам да прысутных звярнуўся старшыня Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук. Ён жа і ўручыў пашпарты вучням школ горада і раёна, якія займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, дасягаюць значных поспехаў у вучобе, перамагаюць у конкурсах, алімпіядах, вядуць здаровы лад жыцця. Разам з пашпартам юнакі і дзяўчаты атрымалі Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і падарункі ад раённага выканаўчага камітэта і раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.
Ад імя юных грамадзян выступіла вучаніца 9 класа ДУА “СШ № 9 г. Кобрына” Вікторыя Беняш.
— Нам чатырнаццаць! І сёння мы, атрымаўшы беларускі пашпарт, набылі высокае і ганаровае званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Гэты дзень назаўсёды застанецца ў памяці і сэрцы, — адзначыла актывістка БРСМ.
Як нам расказала першы сакратар РК ГА “БРСМ” Людміла Чырун, дзесяць прадстаўнікоў кобрынскай моладзі ў мінулую суботу сталі ўдзельнікамі ўрачыстасці, праведзенай у ДУ “Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”. Пашпарты юнакам і дзяўчатам уручылі старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў і першы сакратар абласнога камітэта ГА “БРСМ” Віктар Іваноў.
Ірына ЛЕСІК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *