Ряды подписчиков на районную газету «Кобрынскі веснік» пополняются

Падпісная кампанія на 2 квартал 2015 года ў разгары. 10 сакавіка ў будынку райвыканкама адбыўся чарговы дзень падпісчыка. Супрацоўнікі Кобрынскага раённага вузла паштовай сувязі і рэдакцыі раённай газеты “Кобрынскі веснік” на чале з галоўным рэдактарам Раманам Мельнікам зноў аб’ядналіся ў працоўны тандэм, каб актывізаваць падпіску на перыядычныя выданні, у тым ліку і на “раёнку”.

Першым падпісчыкам на “Кобрынскі веснік” стала намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Кобрынскага райвыканкама, начальнік аддзела занятасці насельніцтва Ірына Кузіч. З раённай газетай яна сябруе даўно. Для яе “Кобрынскі веснік” – крыніца інфармацыі пра рэгіён. Жанчына паведаміла, што часта бачыць на старонках “раёнкі” сваіх знаёмых. “Здаецца, ведаеш людзей. А прачытаеш, і ўжо зусім пад новым вуглом пазнаеш чалавека”, — заўважыла Ірына Кузіч.
У ліку першых падпісчыкаў быў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук. Ён адзначыў, што за апошнія месяцы “Кобрынскі веснік”  змяніўся, стаў больш цікавым. Такую ж думку выказала і настаўнік сярэдняй школы № 9 г. Кобрына Вольга Царэвіч. У наш адрас жанчына выказала і слушную заўвагу: “Хочацца, каб у газеце асвятляліся не толькі маштабныя мерапрыемствы, але і радавыя. Яны, паверце, не менш цікавыя”.
Галоўны спецыяліст па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі  аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кобрынскага райвыканкама Юлія Русіна адзначыла, што газета прагрэсіруе і маладзее. Не засталіся па-за ўвагай спецыяліста і газетныя  “навінкі” — рубрыкі, аўтарскія праекты, гульні. “Такія формы работы прыцягваюць людзей”, — заўважыла Юлія Леанідаўна.
Усяго за гэты дзень на “Кобрынскі веснік” падпісаліся 45 чалавек.
Дзякуй вам, дарагія  сябры, за тое, што застаецеся з намі!
Людміла ДУБІНА.
НА ЗДЫМКУ:  Юлія Русіна
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *