Проект кобринчанина Владимира Гонгало в числе лучших

Праект вучня 10 “А” класа сярэдняй школы № 6 Уладзіміра Гангалы заняў другое месца на прэстыжным міжнародным конкурсе
Поўная назва праекта – “Праектаванне інфармацыйных рэсурсаў па гісторыі краязнаўства. Турыстычны Кобрын”. Ствараў яго Уладзімір пад кіраўніцтвам і з дапамогай настаўніка інфарматыкі гэтай жа школы Якава Лагвіновіча, а таксама Віктара Лагвіновіча.
Спачатку дапамога вопытных спецыялістаў была адчувальнай, а потым юнак сам канчаткова паглыбіўся ў праграмаванне, з імпэтам ствараючы і развіваючы сайт на базе праекта. Добры багаж ведаў у дадзеным накірунку даў Уладзіміру і старэйшы брат.
— Сёння існуе актуальная праблема паказаць болей шырокім спектрам славутасці нашай краіны для блізкага і далёкага замежжа, — тлумачыць зацікаўленасць работай дзесяцікласнік. – Таму з ахвотай узяўся за стварэнне сайта, які на прыкладзе такога невялікага горада, як наш Кобрын, у поўнай меры можа паказаць яго гісторыю, сучаснасць і далейшае развіццё.
У планах юнака – з’яднаць падобнымі сайтамі іншыя гарады вобласці, а далей – і ўсю Беларусь.
На самім жа навукова-інжынерным конкурсе “Белсел-2015” праект Уладзіміра Гангалы годна канкурыраваў з 83 адабранымі на конкурс работамі, на які ўсяго было заяўлена 260 праектаў. Прыемнай узнагародай, акрамя другога месца, стаў сучасны выдатны прынтар. На будучы год юнак плануе абавязкова ўдасканаліць праект, надаць яму камерцыйную накіраванасць для прэзентацыі за мяжу і зноў узяць удзел у прэстыжным конкурсе.
— Падабаецца мэтанакіраванасць Валодзі, яго ўменне хутка асвойваць новыя веды, складаны матэрыял, — не без гонару за свайго падапечнага гаворыць кіраўнік праекта Якаў Лагвіновіч. – Заўсёды  адкрыты і таварыскі, юнак умее данесці сваю думку і, галоўнае, аргументавана яе адстаяць.
Ігар СІДАРУК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *