У кобринчанок активная позиция

9 сакавіка на базе ААТ “Кобрынскі масларобна-сыраробны завод” адбылося пашыранае пасяджэнне прэзідыума Кобрынскага раённага аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Кобрынскага райвыканкама Аляксандр Зазуля, старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук,  старшыня абласнога ГА “Беларускі саюз жанчын” Ірына Арабей, а таксама кіраўнікі пярвічных арганізацый Кобрынскага раённага аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” на чале са старшынёй Ліліяй Страчук.

Адно з асноўных пытанняў парадку дня — рэалізацыя гендэрнага аспекту кадравай палітыкі ў рашэнні сацыяльных праблем жанчын — было разгледжана на прыкладзе Кобрынскага масларобна-сыраробнага завода. Выступленне дырэктара прадпрыемства Мікалая Місюка  прайшло ў практычнай форме, у час правядзення экскурсіі.
Аб дзейнасці грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, яго ролі ў  жыцці грамадства расказала Ірына Арабей. Абласны лідар “жаночай суполкі” станоўча ацаніла работу Кобрынскага раённага аддзялення. Адзначыла актыўнасць кобрынчанак ва ўдзеле ў рэспубліканскім конкурсе “Жанчына года”, намінантамі якога ў свой час былі Валянціна Шугай, Таццяна Дземідзюк, Ала Сапяжынская. Сёлета наш рэгіён у конкурсе “Жанчына года” ў намінацыі “За адраджэнне вёскі”  прадставіць гаспадыня аграсядзібы “На Зарэчнай вуліцы” Ала Палікарпук. За актыўнасць, годную жыццёвую пазіцыю граматай абласнога саюза жанчын была ўзнагароджана начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Кобрынскага райвыканкама Таццяна Бойка.
На асаблівасцях работы Кобрынскага раённага аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” у гэтым годзе спынілася Лілія Страчук. Адным з асноўных накірункаў дзейнасці па-ранейшаму застаецца актыўнае стварэнне “пярвічак” ГА “БСЖ”.
Падзяліліся вопытам работы і старшыні пярвічных арганізацый ГА “Беларускі саюз жанчын”.
Словы падзякі і віншаванняў з вуснаў раённых лідараў Аляксандра Зазулі і Івана Даўжука, дэгустацыя прадукцыі Кобрынскага масларобна-сыраробнага завода, памятныя сувеніры і выдатны настрой надалі рабочаму пасяджэнню адчуванне свята.
Людміла ДУБІНА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *