На Кобринщине прошла тематическая конференция по профориентации

Тэматычная праграма па прафарыентацыі пад такой назвай напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь была арганізавана старшынёй раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Віктарам Казаком. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел палкоўнік Дзмітрый Таптун і курсанты Ваеннай акадэміі РБ, прадстаўнікі Кобрынскага райваенкамата, воіны-афганцы, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Нінэль Гасюк, юнакі і дзяўчаты навучальных устаноў горада. Першым да моладзі звярнуўся Віктар Казак, які павіншаваў юнакоў з надыходзячым святам і расказаў пра тэму сустрэчы. Далей слова ўзяў Дзмітрый Таптун. Дарэчы, ён наш зямляк – у свой час скончыў СШ № 4 г. Кобрына, бацька быў лётчыкам, таму з выбарам шляху ў жыцці асаблівых ваганняў не было. Дзмітрый Мікалаевіч — таксама лётчык і прадстаўляў авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі. Але размова ішла ўвогуле пра вышэйшую ўстанову, яе гісторыю, структуру, факультэты, спартыўнае жыццё, умовы паступлення і пражывання і, безумоўна, пра прэстыж прафесіі афіцэра. Дзмітрый Таптун падкрэсліў, што ўсе, хто паступіць у Ваенную акадэмію, не застануцца без работы пасля заканчэння, таму што, акрамя ваеннай прафесіі, юнакі і дзяўчаты атрымаюць і сумежную грамадзянскую. Каб пацвердзіць цікавасць навучання ў прадстаўленай ВНУ, гасцям мерапрыемства быў прадэманстраваны відэафільм. Да моладзі звярнуўся і Нінэль Гасюк, які падкрэсліў, што ў час яго юнацтва служыць у арміі было вельмі прэстыжна. Нінэль Паўлавіч падзяліўся сваімі ваеннымі ўспамінамі, а таксама пажадаў тым, хто вырашыць вучыцца ў Ваеннай акадэміі, рабіць гэта годна і стаць сапраўднымі абаронцамі Айчыны. Тое, што ў акадэміі жывуць не толькі заняткамі, але і займаюцца творчасцю, прадэманстравалі курсанты авіяцыйнага факультэта, якія выстурілі з музычнымі нумарамі. У сваю чаргу, нашы самадзейнікі таксама паказалі невялікую культурную праграму. …Пасля заканчэння сустрэчы ў фае Палаца культуры яшчэ доўга не разыходзіліся юнакі і дзяўчаты – распытвалі курсантаў аб вучобе ў акадэміі. І хто ведае, можа, менавіта пасля гэтага мерапрыемства хтосьці з упэўненасцю скажа: “Я хачу быць ваенным!»

Людміла ПАШКОВІЧ.

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *