На Кобринщине подвели итоги работы культурной сферы


Нядаўна ў кінатэатры “Радуга” адбыўся пашыраны савет аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Валянцін Трубчык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Надзея Жук, а таксама кіраўнікі і супрацоўнікі структурных падраздзяленняў аддзела.
Асноўным пытаннем парадку дня стала падвядзенне вынікаў работы за 2014 год. Надзея Жук расказала пра асаблівасці работы аддзела ў новым статусе: ужо больш за паўтара года аддзел аб’ядноўвае ў сабе тры розныя сферы – ідэалагічную, культурную і маладзёжную. “Галоўнае для нас сёння – данесці да кожнага сацыяльна арыентаваную палітыку нашай дзяржавы, у якой пачэснае месца займае сфера культуры”, — падкрэсліла Надзея Віктараўна. У справаздачны перыяд у горадзе і раёне культурную дзейнасць ажыццяўлялі 84 установы, іх колькасць зменшылася ў параўнанні з папярэднім паказчыкам на 8,5%. Начальнік аддзела расказала, як вядзецца работа ў населеных пунктах, дзе ўстановы культуры закрыты ці рэарганізаваны. Былі агучаны і накірункі руху грашовых сродкаў, вызваленых у выніку аптымізацыі.
Асобнай увагі заслугоўвае мадэрнізацыя культурнай сферы. Адным са значных дасягненняў з’яўляецца ўстаноўка новага лічбавага абсталявання ў кінатэатры “Радуга”. Былі адзначаны і выдатныя вынікі ўдзелу творчых калектываў Кобрыншчыны ў разнастайных конкурсах.
Сёлета запланавана рэалізаваць два новыя праекты — квэст-гульню “Родны горад”, прысвечаны гісторыі Кобрына, і адкрыты рэгіянальны марафон маладзёжнай творчасці “Лета-2015” з удзелам творчых маладзёжных дэлегацый гарадоў-пабрацімаў.
Выступленне начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Надзеі Жук закончылася словамі ўдзячнасці ў адрас калег і ўзнагароджаннем лепшых работнікаў.
Больш падрабязна на дзейнасці асноўных устаноў культуры спыніліся іх кіраўнікі — дырэктар Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А.В. Суворава Алена Бабенка, дырэктар ККРУП «Парк імя А.В. Суворова» Ірына Карабчук, дырэктар Кобрынскай дзіцячай школы мастацтваў Сяргей Рэбкавец, а таксама загадчыкі сельскіх устаноў культуры.
Вынікі работы савета падвёў намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Валянцін Трубчык. Ён падкрэсліў, што ва ўмовах аптымізацыі ўстаноў культуры галоўным параметрам для захавання дзейнасці той ці іншай установы з’яўляецца яе рэальная запатрабаванасць у насельніцтва.
Людміла ДУБІНА.
Фота Рамана МЕЛЬНІКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *