В Кобрине встречают Масленицу


15 лютага 2015 года слупок тэрмометра апусціўся ніжэй за адзнаку нуль. З самага ранку кусаўся мароз, налёт шэраню і густы туман засведчылі: зіма не збіраецца здаваць свае паўнамоцтвы. Нягледзячы на пранізлівы холад, у гэты дзень у парку імя А.В. Суворава было шматлюдна. Тут ладзіліся святочныя мерапрыемствы з нагоды адкрыцця Масленічнай нядзелі.
Свята пачалося з тэатралізаванай праграмы “Масленіца весяліцца”. Віншавальную эстафету пачаў народны фальклорны ансамбль “Ліцвінянка”. Батчынкія спевакі адразу задалі бадзёры тон гледачам. На сцэне амфітэатра выступілі і іншыя творчыя калектывы Кобрыншчыны. Песні, якія ліліся са сцэны, не пакідалі абыякавымі гасцей. Яны весела прытанцоўвалі на месцах, падпявалі і апладзіравалі. Спевы і танцы спалучаліся з разнастайнымі конкурсамі і гульнямі. Ахвотнікаў паўдзельнічаць у рознага роду выпрабаваннях было шмат. Не скупіліся арганізатары і на прызы.
Здаецца, у парку не было ніводнага куточка, куды б не завітала Масленіца. Працавалі атракцыёны, электрамабілі, “Вясёлы аўтапоезд”, “Чароўная карэта”. Добры настрой людзі падмацоўвалі смачнымі стравамі. Большым попытам, безумоўна, карысталіся масленічныя бліны. Дзеці з цікавасцю назіралі, як умела гатаваліся галоўныя атрыбуты свята. Усім прыйшлася даспадобы і масленічная каша. Затрымліваліся госці ля гандлёвых кропак з сувенірнай прадукцыяй. Разнастайныя абярэгі, саламяныя вырабы для многіх стануць напамінам аб гэтай падзеі.
Весела прайшлі і спартыўныя спаборніцтвы. Візітоўкі удзельнікаў засведчылі, што да нас на Масленіцу завіталі і госці з вобласці.
Пры выхадзе з парку нам уручылі па паветраным шары, быццам замацавалі і без таго добры настрой.
Людміла Дубіна
Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *