Со всех уголков Беларуси съехались в родные стены бывшие ученики Леликовской средней школы имени В. Шепетюка


У віры жыцця мы не заўважаем, як хутка бяжыць час. Далёка ў мінулым засталося дзяцінства з яго бесклапотнасцю і наіўнасцю. Імгненні шчаслівай пары вяртаюцца да нас толькі ва ўспамінах.
Акунуцца ў іх з галавой мелі магчымасць выпускнікі-юбіляры ўсіх школ горада і раёна ў мінулую суботу. 7 лютага адбыліся традыцыйныя вечары сустрэчы выпускнікоў.

З усіх куткоў Беларусі з’ехаліся ў родныя сцены былыя вучні Лелікаўскай сярэдняй школы імя Уладзіміра Шапецюка. Чыстай, утульнай, светлай сустрэла сваіх выхаванцаў родная ўстанова. Выпускнікі з прыемнасцю адзначылі, што школа змянілася, папрыгажэла. Да сустрэчы тут старанна рыхтаваліся. У актавай зале, дзе ладзілася святочнае мерапрыемства, была арганізавана выстава насценных газет, прысвечаных юбілейным выпускам. Яна стала сапраўдным сюрпрызам для выпускнікоў.
Святочная праграма праводзілася ў форме здымання фільма пра выпускнікоў. У перапынках выступілі з творчымі нумарамі цяперашнія выхаванцы. З віншавальным словам у адрас настаўнікаў, выпускнікоў выступіў намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Валянцін Трубчык. Ён падзякаваў педагогам школы за сумленную працу і вернасць прафесіянальнаму абавязку, выказаў прызнанне выпускнікам, якія не спыняюцца на дасягнутым і працягваюць развівацца. Фінальнае віншавальнае слова сказала дырэктар школы Таццяна Сакадын. Словы ўдзячнасці ў адрас сваіх настаўнікаў гучалі з вуснаў былых вучняў. Школа заўсёды жыве і будзе жыць у сэрцах сваіх выхаванцаў.
Людміла ДУБІНА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *